Мікола Мятліцкі

беларускі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікола Мятліцкі (20 сакавіка 1954 г., в. Бабчын, Хвойніцкі раён, Гомельская вобласьць — 27 лістапада 2021 г.) — беларускі паэт і перакладнік. Ляўрэат прэміі камсамола Беларусі (1986), Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (1998)[3], прэміі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэньне» (2013). 8-ы галоўны рэдактар часопіса «Полымя» (2002—2019).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1969 годзе 15-гадовым юнаком, калі навучаўся ў 7-й клясе, зьмясьціў першыя вершы на старонках хвойніцкай раённай газэты «Ленінскі сьцяг» (з 2 ліпеня 2009 году «Хойніцкія навіны»). У 1971 г. скончыў Бабчынскую сярэднюю школу (Хвойніцкі раён). У 1976 г. — філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1977—1983 гг. працаваў карэспандэнтам менскай штотыднёвай газэты «Літаратура і мастацтва». У 1981 г. уступіў у Саюз пісьменьнікаў Беларусі (з 1994 г. Саюз беларускіх пісьменьнікаў)[4]. У 1983—2002 гг. займаў пасаду старэйшага рэдактара рэдакцыі крытыкі, літаратуразнаўства і драматургіі выдавецтва «Мастацкая літаратура»[5]. У 2002—2014 гг. быў галоўным рэдактарам найстарэйшага літаратурнага часопіса Беларусі «Полымя». 9 сакавіка 2010 г. быў узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны[6].

Remove ads

Творчасьць

За 1980—2016 гг, цягам 36 гадоў, выдаў 16 кніг і 1 брашуру ўласнай паэзіі: «Абэліск у жыце» (1980), «Мой дзень зямны» (1985; прэмія камсамола Беларусі), «Ружа вятроў» (1987), «Горкі вырай» (1989), «Шлях чалавечы» (1989), «Палескі смутак» (1991), «Блаславеньне» (1991), «Няправільныя санкі» (1991; вершы для дзяцей)[1], «Чаканьне сонца» (1994), «Бабчын» (1996; прэмія імя Я.Купалы), «Хойніцкі сшытак» (1999), «Жыцьця глыбінныя віры» (2001), «Замкнёны дом» (2005), «На беразе маім» (2010), «Цяпло бусьлінага крыла» (2010)[7], «Чалавек падымае неба» (2012)[3], «Мой боль вырастае да зор» (2016). Кнігу «Бабчын» прысьвяціў роднай вёсцы, адселенай у выніку Чарнобыльскай катастрофы 26 красавіка 1986 году. Яго творы перакладаліся на 4 замежныя мовы: баўгарскую, расейскую, сэрбскую і таджыцкую. Пераклаў на беларускую мову паэзію Індыі, Казахстану (Абай Кунанбаеў), Кітаю і Таджыкістану. У 2011 г. выдаў кнігу перакладаў «Лучнасьць». У 2012 годзе выдаў кнігу «Пад крыламі дракона» (прэмія «За духоўнае адраджэньне») зь перакладамі на беларускую мову твораў 100 кітайскіх паэтаў з IV стагодзьдзя да н. э. па XX стагодзьдзе[8].

Remove ads

Бібліяграфія

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads