Археалягічныя дасьледаваньні ў Гнесічах і Лаўрышаве

From Wikipedia, the free encyclopedia

Археалягічныя дасьледаваньні ў Гнесічах і Лаўрышаве
Remove ads

Археалягічныя дасьледаваньні ў Гнесічах і Лаўрышаве — навуковыя абсьледаваньні і раскопкі, якія вядуцца пэрыядычна з 1971 году з мэтай выяўленьня і вывучэньня першапачатковага селішча Сьвята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра і іншых помнікаў археалёгіі ў вёсках Гнесічы і Лаўрышава і вакол іх (Шчорсаўскі сельскі савет, Наваградзкі раён, Гарадзенская вобласьць).

Thumb
Войшалк засноўвае манастыр. Мініятура з Астэрманаўскага І-га тому Ліцавога летапіснага збору, XVI ст. Бібліятэка Расейскай акадэміі навук, г. Санкт-Пецярбург.
Thumb
Мясцовасьць у в. Лаўрышава, дзе вяліся раскопкі. Сьвята-Ўсьпенская царква, пабудавана каля 1775 г. як манастырская.

Паводле Галіцка-Валынскага летапісу, каля 1260 году сын першага вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Міндоўга — Войшалк (вялікі князь літоўскі ў 1264—1267) — заснаваў манастыр «на рацэ на Нёмане, паміж Літвой і Наваградкам, і там жыў»[1]. Згодна царкоўнаму паданьню, манастыр быў заснаваны ў сярэдзіне XIII ст. прападобным ігуменам Елісеем. Лаўрышаўскі манастыр зьяўляўся адным з важнейшых духоўных цэнтраў беларускіх зямель з часу ўтварэньня ВКЛ.

Thumb
Інвэнтарны вопіс манастыра, 1601. Фрагмэнт тытульнага аркушу. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.

Месцазнаходжаньне манастыра з XVI стагодзьдзя вядома па дакумэнтах. Ён разьмяшчаўся ў в. Лаўрышава, ля р. Валоўка (левы прыток р. Нёман). Каля 1775 г. у манастыры была пабудавана Сьвята-Ўсьпенская царква, якая існуе і ў наш час. У 1836 г. манастыр быў зачынены, а ў 1913—1915 гг. і затым у 2007 г. адноўлены ля суседняй в. Гнесічы. Разам з тым, народнае паданьне зьвязвае і заснаваньне манастыра ў XIII ст. з мясцовасьцю ля Гнесічаў[2].

Каля Гнесічаў першае абсьледаваньне правёў археоляг М. А. Ткачоў (1971), ён выявіў стаянку каменнага веку; а ў 1988 г. археоляг А. М. Кушнярэвіч знайшоў падмуркі манастырскай царквы пачатку XX стагодзьдзя.

Археалягічныя абсьледаваньні ў Лаўрышаве пачаў у 1990 годзе А. К. Краўцэвіч, які зрабіў выснову: «На падставе здабытага падчас раскопак археалягічнага матэрыялу можна сьцьвярджаць, што мы знайшлі культурны слой Лаўрышаўскага манастыра […]. Нельга выключаць верагоднасьць таго, што старажытны Лаўрышаўскі манастыр з самага пачатку знаходзіўся на гэтым месцы […]. Такому меркаваньню спрыяюць знаходкі XIV—XV стст.[3]»

Thumb
Археалягічная экспэдыцыя ў Лаўрышаве, 2015. Праца на раскопе.

У 2011—2016 гадох раскопкі ў гэтым жа месцы праводзілі Лаўрышаўскія археалягічныя экспэдыцыі, якія складаліся з добраахвотнікаў, пад навуковым кіраўніцтвам доктара гістарычных навук, прафэсара гісторыі С. Я. Рассадзіна. Па выніках дасьледаваньняў ім была зроблена выснова, што манастыр дзейнічаў на гэтым месцы з часу заснаваньня ў XIII ст.[4]

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads