Лаўрышаўскія археалягічныя экспэдыцыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лаўрышаўскія археалягічныя экспэдыцыі
Remove ads

Ла́ўрышаўскія археалягі́чныя экспэды́цыі, ЛАЭ — археалягічныя экспэдыцыі, якія ў 2011—2021 г. вялі археалягічныя раскопкі на селішчы Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра XIII — першай паловы XIX ст. у в. Лаўрышава (Шчорсаўскі сельсавет, Наваградзкі раён, Гарадзенская вобласьць). Абсьледавалася таксама стаянка пэрыяду каменнага і бронзавага вякоў ля в. Гнесічы (Шчорсаўскі сельсавет). Экспэдыцыі працягнулі археалягічнае вывучэньне гэтай мясцовасьці, якое пачалося ў 1971 г.

Thumb
Археалягічная экспэдыцыя ў Лаўрышаве, 2015. Праца на раскопе.
Remove ads

Асноўныя зьвесткі

Thumb
Войшалк у манастыры. Мініятура Астэрманаўскага І-га тому Ліцавога летапіснага збору, XVI ст. Бібліятэка Расейскай акадэміі навук, г. Санкт-Пецярбург.

Паводле Галіцка-Валынскага летапісу, каля 1260 г. сын першага вялікага князя Вялікага княства Літоўскага Міндоўга — Войшалк (вялікі князь літоўскі ў 1264—1267) — заснаваў манастыр «на рацэ на Нёмане, паміж Літвой і Наваградкам, і там жыў»[1]. Згодна царкоўнаму паданьню, манастыр быў заснаваны ў сярэдзіне XIII ст. прападобным ігуменам Елісеем. Мэтай археалягічных дасьледаваньняў было вызначэньне дакладнага месца першапачатковага разьмяшчэньня манастыра, які зьяўляўся адным з важнейшых духоўных цэнтраў беларускіх зямель з часу ўтварэньня ВКЛ.

У экспэдыцыях удзельнічалі дабраахвотнікі, у асноўным моладзь, студэнты і навучэнцы; слоган: «Трымаць гісторыю ў руках». Навуковы кіраўнік да 2016 г. — доктар гістарычных навук, прафэсар гісторыі С. Я. Рассадзін (Менск)[2]. Дасьледаваньні вяліся пры падтрымцы Сьвята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра, з дабраславеньня архіяпіскапа Наваградзкага і Слонімскага Гурыя[3], а ў 2016 г. — і з дабраславеньня мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Паўла, патрыяршага экзарха ўсея Беларусі[4].

Thumb
Мясцовасьць у в. Лаўрышава, дзе вяліся раскопкі. Сьвята-Ўсьпенская царква, пабудавана каля 1775 г. як манастырская.

Экспэдыцыі сабралі вялікі археалягічны матэрыял, які ўказвае на тое, што манастыр з часу заснаваньня разьмяшчаўся на месцы в. Лаўрышава, ля р. Валоўка (сучасны манастыр, які быў адноўлены ў 1913 і затым у 2007 г., знаходзіцца ля в. Гнесічы). У ходзе раскопак была выяўлена, у прыватнасьці, частка каменна-цаглянага падмурку пабудовы XIV ст. Яна суаднесена з царквой св. Мікалая, якая па пісьмовых зьвестках была пабудавана каля 1350 г. на сродкі князя наваградзкага Міхаіла-Карыята Гедзімінавіча пасьля яго вяртаньня з ардынска-маскоўскага палону. Знойдзены шматлікія фрагмэнты глінянага посуду, кафлі, вырабаў зь мэталу і шкла ХIII—XVIII ст. У 2015 г. выяўлена матрыца пячаткі XIII—XIV ст. У 2016 г. вялося дасьледаваньне падземнага збудаваньня[5]. У 2017 і 2018 гг. праводзіліся гісторыка-пошукавыя летнікі, выяўлены фундамэнт старадаўняга храма[6] і старадаўнія каменныя крыжы. У 2019 і 2021 гадах вяліся раскопкі гэтага фундамэнту[7].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Навуковыя публікацыі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads