Ратман (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ратман, Радман (Радзіман, Радэман) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Ратман або Радман, пазьней Радэман (Ratman, Radman, Radhman[1], Rademann) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Конрад; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Konrad) паходзіць ад гоцкага *rêþs[3], германскага rad- 'рада'[4], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[5], германскага man 'чалавек'[6].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Ratman[7].

У 1623 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаліся Christophorus Rhathmannus, Caukenen-Borussus… Johannes Rhattmannus, Tilsensis Borussus, у 1628 годзе — Johannes Rathmann, Kauckenensis Borussus, у 1634 годзе — Johannes Rathman, Dantiscanus Borussus[8]. У Прусіі бытавалі прозьвішчы Rademann[9], Radmann[10] і Radtmann (Rathman)[11], у тым ліку ў ваколіцах Мэмэлю[12].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Christophorus Radtman, Catanauensis Litvanus (1603 год)[13]; Radzimonowicz (1671—1681 гады)[14]; Jędrzeja Radmana (26 студзеня 1789 году)[15]; Andrzeja Radmana (21 лютага 1789 году)[16]; Józef Radzimanowicz (1801 год)[17]; Beniamin Rademan (1805 год)[18].

Remove ads

Носьбіты

Ратманы — уніяты Ганчарскай парафіі[19].

На 1904 год існавала вёска Радаманава ў Гжацкім павеце Смаленскай губэрні[20].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads