Рудзенка (Гомельская вобласьць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ру́дзенка[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Рудзенка. Уваходзіць у склад Пірэвіцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 45 чал. (2010). Знаходзіцца за 21 км на паўднёвы ўсход ад места Жлобін, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (лінія Жлобін — Гомель), за 72 км ад Гомелю.
Побач з аўтадарогай Бабруйск — Гомель. Пляніроўка складаецца з дугападобнай вуліцы, да якой з поўдня далучаецца кароткая прастакутная вуліца, арыентаваная з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.
Remove ads
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XVIII стагодзьдзя як вёска ў Стараруднянскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. У 1848 годзе вёска і фальварак, 256 дзесяцін зямлі, ва ўладаньні абшарніка. З 1873 году дзейнічала прадпрыемства па вытворчасьці цукру. Гаспадары фальварку валодалі ў 1879 году 160 дзесяцінамі зямлі. Паводле перапісу 1897 году знаходзіўся вятрак. У 1909 годзе 469 дзесяцін зямлі, млын.
У 1929 годзе арганізаваны калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны за 1 км на поўдзень ад вёскі, на скрыжаваньні дарог Жлобін — Гомель і Скепня — Салтанаўка, 17 жніўня 1941 году ў баі супраць акупантаў загінулі камандзір 63-га стралковага корпуса 21-й арміі генэрал-лейтэнант Л. Р. Пятроўскі (пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Старая Рудня). У студзені 1944 году ў вёсцы разьмяшчаўся шпіталь савецкіх войскаў. 15 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 году 280 жыхароў. У складзе саўгаса «Скепнянскі» (цэнтар — вёска Скепня).
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1848 — 44 жыхары; 1897 — 25 двароў, 233 жыхары (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 — 36 двароў, 171 жыхар; 1925 — 63 двары; 1959 — 280 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 94 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 40 гаспадарак, 64 жыхары[2]; 2010 — 45 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads