Рука (імя)

мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рука, Рук (Грук) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Рука або Рока (Rucco, Rocco) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова хрок- (рок-, рук-) паходзіць ад гоцкага hruk, стараісьляндзкага hrokr 'варона'[2] або стараверхненямецкага (h)ruoho 'грак, сойка'[3]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Рокіль (Рукель, Рукля), Рукша. Адзначаліся германскія імёны Rocula (Rochilo), Rocksch.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Ruckus, Rukiel[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Рукови два чоловеки (1417 год паводле выпісу 5 чэрвеня 1641 году)[5]; тивун берженский Андрушко Рукович (22 сакавіка 1525 году)[6]; Янушъко Руковичъ[7], Шимъко Руковичъ кон. Станко Руковичъ кон.[8], Юри Руковичъ[9], Мартинъ Руковичъ… Панъ Адрушко Pуковичъ[10] (1528 год); люди нашы Вилкейское волости… Михайло Руковичъ (12 сакавіка 1529 году)[11]; Миколай Руковичъ (1567 год)[12]; межы землями бояръ Руковичовъ (5 верасьня 1568 году)[13]; отца Іосифа Груковича (21 студзеня 1636 году)[14]; бояромъ Кгрустевскимъ Петрашу Руку (7 студзеня 1640 году)[15]; Michał Ruk[16], Andrzej Ruk[17], Michał Ruk[18] (1690 год); Parafia Rogowska… Rukiszki, folwark, wieś i karczma (1784 год)[19][a].

Remove ads

Носьбіты

Рукевічы (Rukiewicz) гербаў Магіла і Ястрабец — літоўскія шляхецкія роды[21].

Руковічы або Рукевічы (Rukowicz, Rukiewicz) Доўмунты (Dowmunt) гербу Гіпацэнтаўр — літоўскі шляхецкі род[21].

Рука (Ruka), Рукевіч (Rukiewicz) і Руковіч (Rukowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[22].

У XVI ст. існаваў маёнтак-поле Рукавічы (Руковичи) у Жамойцкім старостве[23].

Remove ads

Заўвагі

  1. Таксама:
    • Рукунд: Ruckunde (26 траўня 1390 году)[20]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads