Рокіль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рокіль, Рукель (Рукля) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Рокула, Рокіла, Рукела або Рукла (Rocula, Rochilo, Rukelo[1], Ruclo[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова хрок- (рок-, рук-) (імя ліцьвінаў Рукша; германскае імя Rocksch) паходзіць ад гоцкага hruk, стараісьляндзкага hrokr 'варона'[4] або стараверхненямецкага (h)ruoho 'грак, сойка'[5].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Рукля азначае «які рыкае»[6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rukiel (Rukel)[7].
У Прусіі бытавала прозьвішча Rockel[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: оуби Роуклѧ же Репекьӕ (Галіцка-Валынскі летапіс); село Руклишки (1554 год)[9]; з ыменья Руклишского… з Руклишокъ и з другихъ Руклишокъ съ Колвелевскихъ (1567 год)[10]; учтивого Ивана Рукли (25 ліпеня 1578 году)[11]; учтивы Иванъ Рукля… звышъ мененого Ивана Рукли (30 ліпеня 1578 году)[12].
Remove ads
Носьбіты
Ракілевічы (Rokilewicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[14].
Рукула (Rukulo) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[15].
На 1910 год існавала ваколіца Рукліна ў Аршанскім павеце, а таксама вёскі Цярэні-Рукалева, Руклі і фальварак Рукалева ў Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні[16].
На гістарычнай Аршаншчыне існуе вёска Руклі.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads