Рыман

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рыман — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Рыман (Rimann) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымейка, Рымель, Рымунд; германскія імёны Rimicho, Riemel, Rimund) паходзіць ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[2], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[3], германскага man 'чалавек'[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Ryman (Rymen)[5]

У Чэхіі гістарычна бытавала германскае імя Ryman[6].

У 1613 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Johannes Riman, Regiomontanus Borussus, у 1619 годзе — Michael Riman, Regiomontanus Borussus, у 1624 годзе — Michael Riemannus, Regiomontanus Borussus[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: на мещанина господаръского волъковыского Игната Римановича (15 ліпеня 1537 году)[8]; до земль подданыхъ Михала Римоновича… подле земль людей пана Матея Римоновича (1554 год)[9]; Franciscus Casimirus Rymonowicz — officii consistorialis metropo litani assumptus iurisdictionis vero ratus notarius (5 траўня 1697 году)[10]; Herman Henrych Riman Slosarz z Doroto Zoną (1771—1772 гады)[11]; Adam Rymonowicz (9 лютага 1791 году)[12]; Stanisław Rymanowicz (1799 год)[13].

Remove ads

Носьбіты

  • Ігнат Рыманавіч — ваўкавыскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1537 годзе
  • Рыман Відміч — слуга Войцеха Тарноўскага, над якім у 1632 годзе адбыўся ў Пружанах[14]
  • Бэрнгард Рыман (1826—1866) — нямецкі матэматык

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads