Рымар (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рымар — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Рымгер або Рымар, пазьней Рымэр (Rimher, Rimarus[1], Riemer, Rimer[2], Rimmer[3][4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) паходзіць ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[6], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[7], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[8], германскага heru 'меч'[9].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rymar (Rymer)[10].
У 1614 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Gregorius Rimer, Liccensis Borussus, у 1622 годзе — Wilhelmus Rimer, Neidenburgensis Borussus[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: в дому боярына пана Волъчковича жъ Павъла Рыморевича (16 ліпеня 1556 году)[12]; ogrodu Oleszka Rymarzowicza (1 красавіка 1637 году)[13]; mieszczaninowi Oleszkowi Rymarowiczowi (1644 год)[14].
Remove ads
Носьбіты
На 1906 год існавалі вёскі 1-я і 2-я Рымары ў Віцебскім павеце Віцебскай губэрні[15].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads