Сабалі (Гомельская вобласьць)

вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сабалі[3] — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Сабалі ўваходзяць да складу Буркоўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай

Thumb
Герб Побуг роду Канецпольскіх.
Thumb
Герб Равіч паноў Ракіцкіх.

У «Тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павету 1734 г.» futor Sobole паказаны ў палове Брагінскіх добраў, якую дагэтуль шмат гадоў трымаў у заставе ад серадзкага ваяводы Яна Канецпольскага дорпацкі падкаморы Аляксандар Антоні Бандынэлі, а wieś Sobole – у палове, якую трымаў у заставе пан Сіліч[4]. У 1733 годзе князь Міхал Сэрвацы з старэйшай галіны і апошні ў родзе Вішнявецкіх ці не ўпершыню падпісаўся як «hrabia... na Brahiniu»[5], а гэта азначала, што ўся Брагінская фартуна, пасьля досыць працяглага перапынку, вярнулася да Вішнявецкіх.

На 1754 год з 11 двароў (каля 66 жыхароў) хутара Сабалі Брагінскага маёнтку выплачваліся «do grodu» (Оўруцкага замку) 1 злоты і 21 з паловай гроша, «na milicję»[b] 6 злотых і 26 грошаў[6]. У тым жа годзе маёнтак Брагін быў куплены ў княгіні Эльжбэты, дачкі Міхала Сэрвацыя, Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім, войскім ашмянскім.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Сабалі – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. – у тэрытарыяльна ўпарадкаваным Рэчыцкім павеце спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[7]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах расейскай рэвізіі 1795 году, вядома, што «деревня Соболи, хутор Маски, Лесщуны, Сполохи, Бакуны...» належалі панам Людвіку і Алаізію Ракіцкім[8].

У парэформавы пэрыяд вёска Сабалі адміністрацыйна належала да Брагінскай воласьці.

На 1909 год у даведніку «Список населённых мест Минской губернии» названая вёска Сабалі, а ў ёй — 77 двароў з 483 жыхарамі[9].

Найноўшы час

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Сабалі ў складзе Брагінскай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[10].

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

1 сьнежня 2009 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Мікуліцкага сельсавету ў Буркоўскі сельсавет[11].

Remove ads

Заўвагі

  1. Не з XIX ст., як падалося С. В. Марцэлеву[1]
  2. Галоўным чынам, дзеля барацьбы супраць гайдамакаў.

Крыніцы

Літаратура

Гісторыя

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads