Савушкін прадукт
Найбольшае прыватнае малочнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў Берасьці ў сьнежні 1976 году ў якасьці дзяржаўнага камбінату. From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Савушкін прадукт»[4] (рас. Савушкин продукт) — найбольшае прыватнае малочнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў Берасьці ў сьнежні 1976 году ў якасьці дзяржаўнага камбінату.
На 2018 год ААТ «Савачкаў прадукт» выпускала 10 відаў малочных вырабаў — ёгурты, кефір, малако, масла, пражанку, сьмятану, спрэд, сыраквашу, сыры і тварог — пад 6 таварнымі знакамі: «Аптымаль» (ёгурты), «Берасьце-Літоўскае», «Ласкавае лета», «Савачкаў», «Супэркід» (бел. Звышдзіця) і «Тэас» (грэцкія ёгурты)[5]. Таксама пад таварным знакам «Сапраўдны» выраблялі морсы, нэктары і сокі.
У 2017 годзе стаў фігурантам скандалу праз прынцыповую адмову ад ужываньня беларускай мовы на сваёй прадукцыі[6].
Remove ads
Прадстаўніцтвы
На 2018 год ААТ «Савачкаў прадукт» мела прадстаўніцтвы ў ва ўсіх 6 абласьцях Беларусі: Пінск (Берасьцейская вобласьць), Віцебск (Бешанковіцкая шаша, д. 44), Горадня (вул. Гаспадарчая, д. 29), Гомель (вул. Магілёўская, д. 7а), Магілёў (вул. Алтайская, д. 22а) і вёска Каралішчавічы (Менскі раён)[7]. За мяжой працавала 18 прадстаўніцтваў у 10 краінах:
- 7 краінах Азіі — Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (Дубай), Азэрбайджан (Баку), Армэнія (Ерэван), Казахстан (Актаў, Алматы і Атыраў), Кітай (Ганконг і Чжэнчжоў у правінцыі Хэнань), Сынгапур (Усходняя вобласьць, акруга Бэдок, Прыбярэжны гасьцінец, д. 26) і Ярданія (акруга Даліна архідэяў, Аманская вобласьць);
- 3 краінах Эўропы — Малдова (Кішынёў), Расея (6: Бранск, Калінінград, Масква, Санкт-Пецярбург і Смаленск) і Эстонія (Талін)[8].
Remove ads
Мінуўшчына
У сьнежні 1976 году заснавалі Берасьцейскі малаказавод, які ў 1977 годзе пераўтварылі ў камбінат. У 1979 годзе прадпрыемства перапрацоўвала 560 тонаў малака за содні. У 1994 годзе прадпрыемства прыватызавалі ў выглядзе ААТ. У 2001 годзе малочныя вырабы пачалі выпускаць пад таварным знакам «Савачкаў прадукт». У 2005 годзе ААТ «Берасьцейскі малочны камбінат» зьмяніла назву на «Савачкаў прадукт» і прыдбала сельскую гаспадарку «Олтуш» у Маларыцкім раёне. У 2006 годзе беларускі прадпрымальнік Аляксандар Машэнскі набыў 75% ААТ «Савачкаў прадукт». Рэшта акцыяў засталася ва ўрада Беларусі і 55 калгаспаў, якія пастаўлялі малако на завод. Машэнскі павяліў долю прадпрыемства на расейскім рынку, што зрабіла малаказавод найбольшым вытворцам малочных вырабаў у Беларусі. У 2009 г. да ААТ «Савачкаў прадукт» далучылі малочныя вытворчасьці ў Пінску і Століне (Берасьцейская вобласьць). У 2011 годзе абарачэньне ААТ «Савачкаў прадукт» склала каля $250 млн. Пагатоў 90% экспарту прыпала на Расею[9].
1 ліпеня 2012 году ААТ «Савачкаў прадукт» атрымала дазвол на збыт харчаваньня ў Эўрапейскім Зьвязе пасьля праверак бясьпечнасьці сваіх вырабаў[10]. 13 студзеня 2014 году прадпрыемства зьмяніла назву свайго таварнага знака з «Савачкаў прадукт» на «Савачкаў» (рас. Савушкин)[11]. На травень 2014 году прадпрыемства мела падразьдзяленьні ў 3-х гарадах Берасьцейскай вобласьці — Камянцы, Пінску і Століне — і фэрму ў Маларыцкім раёне. Сукупны аб’ём перапрацоўкі малака складаў 1500 тонаў за содні[1]. У 2015 годзе за мяжу прадалі звыш 60% вырабаў прадпрыемства. Сыравіну перапрацоўвалі закрытым спосабам без кантакту з чалавекам і паветрам. Найбольш працяглы тэрмін захоўваньня (6 месяцаў) мела ўльтрапастэрызаване малако («элітная апрацоўка»), якое награвалі да +137°C[12].
Да сьнежня 2016 году перапрацоўчая магутнасьць ААТ «Савачкаў прадукт» вырасла да 4000 тонаў малака і 2500 тонаў сыроваткі за содні. Штодзень выраблялі 100 тонаў сокаў і 1000 тонаў малочных вырабаў, зь іх 100 тонаў сухой сыроваткі, 70 тонаў сыроў і 25 тонаў масла. Абарачэньне за 2016 год склала 750 млн дэмінаваных рублёў ($375 млн). У 2016 годзе ААТ «Савачкаў прадукт» стала 3-м па велічыні падаткаплатнікам Берасьцейскай вобласьці[13]. Пагатоў продажы за мяжой перавысілі ў 2016 годзе $210 млн[14]. 27 кастрычніка 2017 году абноўлены вэб-сайт ААТ «Савачкаў прадукт» займеў беларускамоўную вэрсію[15].
Кіраўнікі
- Аляксандар Саўчыц (з 1998 году)[1]
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads