Савігін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Савігін, Саўгін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Соўгін (Савукін, Жаўгін).
Паходжаньне
Саўкін (Sawkin) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова саў- (імёны ліцьвінаў Савіла, Савігайла, Саўгут; германскія імёны Savilo, Savigello, Savegot) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sauil, старагерманскага sowila 'сонца'[2], а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[3] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[4]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[5]. Такім парадкам, імя Савігін азначае «зачатак сонца»[6].
Германскае паходжаньне імя Сяўгіна сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Совикгину чоловекъ (22 чэрвеня 1415 году[8] паводле выпісу 9 чэрвеня 1614 году)[9]; людеи… Совигиновичъ[10], а Ратовту… Совъкгин[11] (1440—1492 гады); земли пустое тяглое у в Ошменскомъ повете на имя Совкгиновъщины… Совкгиновъщина (29 і 30 верасьня 1507 году)[12]; на бояриню Виленьского повета Янушковую Совкгиновича (22 сакавіка 1525 году)[13]; Юръи Совкгиновичъ (1567 год)[14]; одно Савъкгинами… продка нашого Совикгина… того Савикгина… тот Савикгинъ (9 чэрвеня 1614 году)[15]; Лаврин Солгин, Ян Солгин (1655 год)[16]; Hieronim Sowgin… Piotr Jurewicz Sowgin[17], Heliasz Żawgin[18] (1667 год); ia Jan Jurewicz Sawgin — kanonik Smoleński (7 жніўня 1690 году)[19]; Jan Sowgin (19 жніўня 1754 году[20], 18 лютага 1769 году[21], 6 лютага 1786 году[22]); Tadeusz Sowgin (11 лютага 1784 году[23], 6 лютага 1786 году[24], 10 лютага 1791 году[25]); Wincenty Sawukin (1808 год)[26]; Katarzyna Saugieniewicz (1814 год)[27]; Anna Szałgieniewicz (1835 год)[28]; Jan Szawgieniewicz (1846 год)[29].
Remove ads
Носьбіты
- Савігін — літоўскі баярын, які ў 1415 годзе атрымаў наданьне ад вялікага князя Вітаўта[30]
Саўгіны і Соўгіны — літоўскія шляхецкія роды[31].
У XVI ст. існавала гаспадарскае сяло Саўгінавічы (Савгиновичи) у Жамойцкім старостве[32].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads