Савігайла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Савігайла (Салгел) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Саўгел (Саўгял).
Паходжаньне
Савігела (Savigello[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова саў- (імёны ліцьвінаў Савіла, Саўгут, Саўконт; германскія імёны Savilo, Savegot, Savegonte) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sauil, старагерманскага sowila 'сонца'[4], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[5]. Такім парадкам, імя Савігайла азначае «жвавае сонца»[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Sowigailo Vginth (6 сьнежня 1410 году)[7]; domino Sowigal cum filio Narcone (1 жніўня 1439 году)[8]; domino Petro alias Sowigal… domino Narkone Sowigalowicz (21 кастрычніка 1440 году)[9]; з бояры еишискими, с Наркомъ Совкгаиловичомъ (травень 1503 году)[10]; Миколаи Совкгоилович (29 жніўня 1524 году)[11]; одъ дятка Венцъслава Совъкгела (1565 год)[12]; земянину нашому Венъцлаву Совъкгелу (5 студзеня 1566 году)[13]; Еронимъ Юрьевичъ Солкгеловичъ[14], отъ Венцлава Мартиновича Совкгяла (1567 год)[15].
Remove ads
Носьбіты
Саўгелі (Sawgiel) — літоўскі шляхецкі род[16].
Саўгел (Saugel) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[17].
На 1903 год існаваў засьценак Саўгайлішкі ў Новааляксандраўскім павеце[18].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads