Сапліцы
былы хутар у Карэліцкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Саплі́цы (польск. Soplicowo) — колішняя вёска ў Беларусі[1], сёньня не існуе. Знаходзілася на тэрыторыі сёньняшняга Райцаўскага сельсавету Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці[2].
Remove ads
Назва
Першапачаткова вёска (дакладней — засьценак) называлася Сапліца, Сапліцы ці Сопліцы][3][4][5]. Падчас знаходжаньня засьценку ў складзе Расейскай імпэрыі поруч зь іншымі найменьнямі вёскі[6] зьяўляецца таксама назва Сапліцава (польск. Soplicowo)[7], якая выкрастыўвалася ў тым ліку ў Міжваеннай Польшчы[8].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Засьценак Сапліцы ў складзе Вялікага Княства Літоўскага уваходзіў у склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва. Засьценак належаў да Сапліцаў (Сопліцаў)[9]
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Райца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце Менскай губэрні, зьяўлялася шляхецкай ваколіцай[10][11].
Вёска Райца, якая знаходзілася побач Сапліцаў належала брату каханай Адама Міцкевіча Марылі — Юзэфа Верашчакі. У 1897 годзе Верашчакі прадалі маёнтак Путкамерам (унукам Марылі). У 1910 годзе яго атрымала ў пасаг дачка Яніна, пабраўшыся шлюбам з прафэсарам Кракаўскага ўнівэсітэту Адамам Жултоўскім.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Сапліцы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сапліцы абвяшчалаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі засьценак увайшоў ў склад Беларускай ССР[12]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сапліцы апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. Сапліцы ўвайшлі ў склад гміны Цырын Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва, у засьценку ў 1921 годзе жыло 29 жыхароў, сярод якіх 23 былі каталікамі, 6 праваслаўнымі[13].
У 1939 годзе Сапліцы ўвайшлі ў склад БССР. У 1987 г. Сапліцы былі канчаткова зьнесены й перасталі існаваць.
Remove ads
Сапліцава ў культуры
Сапліцы ўзгадаў Адам Міцкевіч у ’’Пане Тадэвушы’’[14][15][16]. Уласна ад Сапліцаў ці ад ад прозьвішча ўладальнікаў Сапліцаў Міцкевіч узяў назву месца дзеяньня паэмы. Аднак засьценак быў не адзіным прататыпам міцкевічаўскага Сапліцава[17][18].
Вядома, што Адама Міцкевіча зьвязвалі сваяцкія сувязі з сапраўднымі гаспадарамі мястэчка. Сапліцы (польск. Saplіcowіe)былі ў сваяцтве з уладальнікамі суседніх Горбатавічаў Міцкевічамі праз шлюб Адама Міцкевіча (стрыечнага дзеда паэта) зь Вікторыяй Сапліцай у 1779 г.[19]
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads