Цырын

вёска ў Карэліцкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Цырын
Remove ads

Цы́рын[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Сэрвачы. Цэнтар сельсавету Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 500 чалавек. Знаходзіцца за 24 км на поўдзень ад Карэлічаў, за 36 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея; на аўтамабільнай дарозе Туганавічы — Варонча.

Хуткія факты

Цырын — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася драўляная царква Сьвятога Спаса, помнік архітэктуры XIX ст.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Цырын (Цэрын) упамінаецца ў XV стагодзьдзі як уладаньне вялікіх князёў. У 1432 годзе Ягайла надаў Цэрынскае староства двараніну Наваградзкай зямлі Севестрыяну Сегеню. У канцы XVI стагодзьдзя тут праводзіліся павятовыя соймікі, дзеяла царква. У XVI—XVIII стагодзьдзях мястэчка было цэнтрам староства Наваградзкага павету.

Thumb
Местачковы герб, 1792 г.

У XVII ст. Цырын, відаць, атрымаў Магдэбурскае права. Кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза сустракаў тут войска, што вярталася з Масквы. На 1670 год у мястэчку было 62 дымы і вадзяны млын.

У 1718 годзе Цырын перайшоў у валоданьне Несялоўскіх, у гэты час у мястэчку было 62 дымы. 26 лістапада 1718 году кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў Цырыну прывілей на штотыднёвыя таргі і 6 кірмашоў у год. У сярэдзіне XVIII ст. у мястэчку было 4 вуліцы, дзеялі царква і касьцёл. 5 чэрвеня 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пацьвердзіў Цырыну Магдэбурскае права і надаў яму герб: «у блакітным полі стаячы алень з залатым крыжам паміж рагамі»[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Цырын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Наваградзкага павету[3]. На 1795 год у мястэчку было 75 двароў.

У 1852 годзе ў Цырыне збудавалі драўляную царкву Сьвятога Спаса. У 1862 годзе з мэтай маскалізацыі краю расейскія ўлады адкрылі прыходзкую школу, у 2-й палове 1880-х гадоў — народную вучэльню. На 1880 год у мястэчку было 94 двары. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Цырыне было 129 двароў, існавалі валасная і мяшчанская ўправы, дзеялі царква, 2 капліцы і юдэйскі малітоўны дом, працавалі багадзельня, хлебазапасны магазын, 3 крамы, карчма і вадзяны млын; штогод праводзіліся 2 кірмашы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Цырын занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Цырын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Цырын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Наваградзкага павету. У гэты час тут было 50 двароў. За польскім часам ў мястэчку працавалі пачатковая школа, пошта, прыватныя жыдоўскія крамы, каапэратыўная ашчадная каса (пана Стэфчыка).

У 1939 годзе Цырын увайшоў у склад БССР, дзе стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1 студзеня 2000 году тут было 240 двароў, на 2003 год — 232. У 2000-я гады Цырын атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1795 год — 395 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 294 муж., зь іх шляхты 2, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 82, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 209[5]; 1880 год — 610 чал.[6]; 1897 год — 718 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 274 чал.; 1940 год — 539 чал.; 1999 год — 643 чал.; 1 студзеня 2000 году — 671 чал.[7]
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 576 чал.[8]; 2010 год — 500 чал.

Інфраструктура

У Цырыне працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка.

Remove ads

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына

  • Царква Сьвятога Спаса (1852)

Дадатковыя зьвесткі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads