Саргель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Саргель (Саргал, Сяргель), Саргайла (Саргейла, Сяргайла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Саргелі (Sargeli) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -сар- (-сер-) (імёны ліцьвінаў Сарвід, Саргоўд, Сарман; германскія імёны Sarvidis, Saregaud, Saraman) паходзіць ад гоцкага і германскага sarwa 'зброя'[2], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[3].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Шаргель (Szargiel)[4], Зоргель (Zorgel, Zorgiel) і Жоргель (Żorgiel)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Саръкгелишку (1537 год)[6]; Sargiel… Sorgajło (1670 год)[7]; Siergielowa (1671—1681 гады)[8]; Helena Sargaylowa, Magdale Sergaylowa (1729—1771 гады)[9]; Anna Sargiejłowna (1729—1776 гады)[9]; Józef Sargielewicz (21 чэрвеня 1748 году)[10]; Sargałowicz (1780 год)[11].
Remove ads
Носьбіты
Саргелевічы (Sargielewicz) гербу Бэтман[12] — літоўскі шляхецкі род[13].
На 1906 год існавала вёска Саргелішкі ў Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[14].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Саргелі, у гістарычнай Прусіі — Шаргілен.
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads