Сарвід
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сарвід (Сарвіт, Зарвід, Сэрвід, Шэрвід) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Сарвід (Sarvidis) — імя германскага паходжаньня[1][2][3]. Іменная аснова -сар- (-сер-) (імёны ліцьвінаў Сарвіла, Саргоўд, Сарман; германскія імёны Sarvilo, Saregaud, Saraman) паходзіць ад гоцкага і германскага sarwa 'зброя'[4], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[5]. Такім парадкам, імя Сарвід азначае «зброя моцы»[2].
Адпаведнасьць імя Сарвід германскаму імю Sarvidis прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Сорвиду пять чоловека (1440—1492 гады)[7]; Kazimierz Sarwid (1667 год)[8]; Szerwid (1671—1681 гады)[9]; Kazimierz Sarwid[10], od P. Monkiewicza z Zarwidów[11] (1690 год); Julianna Marianna Serwidowicz (1804 год)[12].
Remove ads
Носьбіты
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads