Сафокл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сафокл (па-грэцку: Σοφοκλής) — выбітны атэнскі трагік. Нарадзіўся ў лютым 495 году да н. э. у атэнскім прадмесьце Калён. Месца свайго народжаньня ўзгадаў у трагедыі «Эдып у Калёне». Паходзіў з заможнай сям’і, атрымаў добрую адукацыю. Двойчы быў выбраны на пасаду ваенаначальніка й аднойчы выконваў абавязкі чальца калегіі, што распараджалася казной. Галоўным яго заняткам было складваньне трагедый для атэнскага тэатру. Першая тэтралёгія, што была пастаўлена Сафоклам у 469 годзе да н. э., прынесла яму перамогу ў тэатральным спаборніцтве над Эсхілам і адчыніла сабой шэраг перамог. Крытык Арыстафан Бізантыйскі прыпісваў Сафоклу 123 трагедыі. Да нашага часу дайшлі поўныя тэксты сямі трагедыяў («Эдып-цар», «Антыгона», «Электра», «Філяктэт», «Аякс», «Трахінянкі», «Эдып у Калёне»). Сафокл вылучаўся вясёлым характарам, быў гаваркім чалавекам, не цураўся радасьцяў жыцьця. Быў добра знаёмы з гісторыкам Герадотам. Памёр у 405 годзе да н. э. у Атэнах, калі яму было дзевяноста гадоў. Сын Сафокла Яфон таксама быў трагікам. На беларускую мову творы Сафокла перакладалі Юльян Дрэйзін, Лявон Баршчэўскі.
Remove ads
Зьмены ў пастаноўцы
Сафоклам былі зроблены новаўвядзеньні ў сцэнічнай пастаноўцы п’ес. Так, ён павялічыў лік актораў да трох, а лік харэўтаў з 12 да 15, скараціўшы ў той жа час харавыя часткі трагедыі, удасканаліў дэкарацыі, маскі, наогул бутафорскі бок тэатра, унёс зьмену ў пастаноўку трагедый у выглядзе тэтралёгіі, аднак не вядома ў дакладнасьці, у чым гэтая перамена складалася. Нарэшце, ён жа ўвёў ва ўжытак размаляваныя дэкарацыі. Усе зьмены мелі мэтай перадаць ходу драмы на сцэне больш руху, узмацніць ілюзію гледачоў і ўражаньне, якое атрымліваецца ад трагедыі. Захоўваючы за дзеяньнем характар ўшаноўваньня бажаства, сьвятарства, якім была трагедыя першапачаткова, па самым паходжаньні свайго з культу Дыяніса, Сафокл ачалавечыў яго значна больш, чым Эсхіл. Ачалавечваньне легендарнага й мітычнага сьвету багоў і герояў рушыла ўсьлед непазьбежна, як толькі паэт засяродзіў сваю ўвагу на больш глыбокім аналізе душэўных станаў герояў, якія былі вядомыя публіцы да гэтага часу толькі па зьнешніх пракудам іхняга зямнога жыцьця. Адлюстраваць душэўны сьвет напаўбагоў магчыма было не інакш, як рысамі простых сьмяротных. Пачатак такога звароту зь легендарным матэрыялам пакладзена было бацькам трагедыі, Эсхілам: дастаткова нагадаць створаныя ім вобразы Прамэтэя або Арэста; Сафокл пайшоў далей па сьлядох папярэдніка.
Remove ads
Беларускія пераклады
- Софокль. Антыгона / Са старагрэцкай пераклаў Ю. М. Дрэйзін. — Менск: выданьне ЦБ «Маладняка», 1926. — 103 с. — (Кніжніца «Маладняк»). — 2500 ас.
- Л. Цьвяткоў. Бібліяграфія. Софокль. Антыгона. Пераклад Ю. М. Дрэйзіна. // Савецкая Беларусь : газэта. — 1927, 29 мая. — № 120 (2012). — С. 3.
- Эсхіл. Сафокл. Прыкуты Праметэй. Антыгона = Софокль. Антыгона: Са старагрэцкай пераклаў Ю. Дрэйзін. Менск: Дзярж. выд., 1926 / Прадмова і пераклад «Прыкуты Праметэй» Лявона Баршчэўскага. «Антыгона»: Пераклад Юльяна Дрэйзіна. (Новая рэдакцыя Лявона Баршчэўскага). — Менск: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, 1993. — 100 с. — (Школьная бібліятэка). — 2500 ас. — ISBN 5-86952-013-4
- Сафокл. Эдып-цар / Пераклаў з старагрэцкае Лявон Баршчэўскі // Дзеяслоў : часопіс. — Менск: 2009, лістапад—сьнежань. — № 6 (43). — С. 196—232.
- Старагрэцкая драматургія: Эсхіл — Персы; Прыкуты Праметэй. Сафокл — Эдып-цар; Антыгона. Эўрыпід — Бакханкі. Арыстафан — Люсістрата; Жабы. Менандр — Адлюднік / пераклад са старагрэцкай: прадмова А. Жлуткі; камэнтар: Л. Баршчэўскі. — Менск: Зьміцер Колас, 2020. — С. —. — 455 с. — (Драматургі свету). — 99 ас. — ISBN 978-985-23-0088-9
Remove ads
Літаратура
- Баршчэўскі Л. П. «Сафокл ». // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2002 Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 201.
- Таццяна Шамякіна. Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ / пасляслоўе І. Чароты. — Менск: Мастацкая літаратура, 2008. — С. 213—242. — 391 с. — (Бібліятэка школьніка). — 2000 ас. — ISBN 978-985-02-0925-2
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads