Селішча (Ушацкі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Се́лішча[1] — вёска ў Беларусі, пры ўтоку ракі Баярскай у возера Селішча. Уваходзіць у склад Кубліцкага сельсавету Ўшацкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 245 чалавек. Знаходзіцца за 12 км на захад ад Ушачаў, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Зябкі.
Селішча — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока комплекс кляштару бэрнардынаў з касьцёлам Сьвятой Вэранікі, помнік архітэктуры XVIII ст., які з савецкіх часоў знаходзіцца ў занядбаным стане.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Селішча як двор, уладаньне Я. Корсака датуецца 1552 годам. Паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва і налічвала 17 дымоў сялянаў, якія плацілі мядовую дань, а таксама 6 дымоў вольных земляробаў, якія давалі чацьверты сноп. У 1680 годзе маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Корсакаў-Сяліцкіх, якія ў 1686 годзе прадалі яго братам Яну Хрызастому і Каспару Францкевічам.
У першай траціне XVIII ст. Селішчам валодалі Язафат Антоні Сялява з жонкай Элеанорай з Козелаў. Далей яно перайшло да Яна Сялявы і трох ягоных сёстраў Мар’яны (у сужэнстве Рэвут), Тэклі (у сужэнстве Гецэвіч), Тэрэзы (у сужэнстве Рагоза). У 1743 годзе маёмасьць набыў Міхал Сяліцкі, які ў 1778 годзе перадаў яе свайму сыну Язэпу. З 1789 году Селішчам валодаў сын Язэпа Антон, а па ягоным спачыне дачка сястра Элеанора (у сужэнстве Кашталінская).
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Селішча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лепельскім павеце Віцебскай губэрні. З 1830 году маёнтак паводле спадчыны перайшоў да Кацярыны (у сужэнстве Кошаль) і Ганны (у сужэнстве Сялява) Сяліцкіх. Пазьней уладальнікамі Селішча былі Эдвард Сялява і ягоная сястра Кацярына (у сужэнстве Шырын). У склад маёнтку ўваходзілі 4 фальваркі і 22 вёскі. На 1846 год, паводле інвэнтару, у мястэчку было 12 двароў.
На 1886 год у Селішчы было 17 двароў, працавалі вадзяны млын, вінакурны завод, 2 крамы і карчма. На 1905 год — 16 двароў. У пачатку XX ст. у Селішчы было 49 дзесяцін ральлі. У 1910 годзе адкрылася земская школа.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Селішча занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Селішча абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году паводле пастановы І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР. 20 жніўня 1924 году Селішча ўвайшло ў склад Чарапоўшчынскага сельсавету Ўшацкага раёну. Статус паселішча панізілі да сяла. Паводле вынікаў перапісу 1926 году, тут было 36 двароў; на 1941 год — 54 двары.
16 ліпеня 1954 году Селішча стала цэнтрам сельсавету. На 1969 год у вёсцы было 54 двары, на 1 студзеня 2001 году — 139 двароў.
- Мястэчка на старых здымках
- Касьцёл да разбудовы
- Касьцёл па разбудове
- Касьцёл, прэзьбітэрыюм
- Касьцёл, хоры
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1838 год — 85 чал. (39 муж. і 46 жан.), зь іх мяшчанаў-юдэяў 27 муж. і 34 жан., сялянаў зямянскіх 12 муж. і 12 жан.[3]; 1846 год — 63 чал.; 1886 год — 110 чал.; да 1889 год — 88 чал.[4]
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 41 чал.; 1926 год — 298 чал.; 1941 год — 224 чал.; 1969 год — 252 чал.[5]; 1999 год — 318 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 330 чал.[6]; 2010 год — 245 чал.
Інфраструктура
У Селішчы працуюць школа, бібліятэка, клюб, пошта.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Касьцёл Сьвятой Вэранікі і кляштар бэрнардынаў (1726)
- Курганы
- Могілкі
- Фальварак (XIX)
Галерэя
- Краявіды Селішча
- Касьцёл, хоры
- Касьцёл, галоўны алтар
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads