Скарына (вёска)
вёска ў Шчадрынскім сельсавеце Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Скарына́[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 14 чал. (2010). Знаходзіцца за 42 км на захад ад места Жлобін, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 134 км ад Гомелю.
Remove ads
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як паселішча ў Сьцяпоўскай воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні. Паводле перапісу 1897 году Скарынавая Слабада. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны 18 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу імя К. Я. Варашылава (цэнтар — вёска Шчадрын).
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1897 — 22 двары, 122 жыхары (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1959 — 190 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 47 чалавек
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 19 гаспадарак, 28 жыхароў[2]; 2010 — 14 чалавек
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads