Скаўгард

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Скаўгард (Скаўгірд, Сколгірд, Скаўдэгірд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Скалдгерд або Скоўгард (Skjaldgerðr, Skowgard[1], Skovgaard[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -скулд- (-сколд-) (імя ліцьвінаў Ясколд; германскае імя Hoskoldr) паходзіць ад стараісьляндзкага skuld 'доўг', skyldr 'прывязаны, абавязаны'[4][5] або skjǫldr 'шчыт'[6][7], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[8].

У ваколіцах Мэмэлю адзначаліся прозьвішчы Skaugaard[9] і Skougaard[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Skawdegirde (Хроніка Віганда)[11]; Петко Сковкиръдовичъ (1528 год)[12]; бояре земли Жомоитское, волости Ретовъское… Янъ Сколъкгирдовичъ[13], бояре земли Жомоитское, волости Ретовъское… Янъ Сковгардовичъ[14] (12 лютага 1555 году); Piotr Skołgird (1667 год)[15]; земенинъ господарский земли Жомоитское панъ Іозефъ Казимеръ Мазанъ Сковгардъ (15 студзеня 1686 году)[14]; sluzba Paszkiel Sznipszlow… Piotr Skawdgird (24 чэрвеня 1695 году)[16]; Ignacy Skawzgierd (1784 год)[17].

Remove ads

Носьбіты

Скаўгірды (Скоўзгірды[18]) — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads