Аскольд (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аскольд, Ясколд (Яскольд, Яскольт, Яскулд, Яскулт, Яшчолд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Аскольд (Askold[1]) або Яскольд[2] — імя германскага паходжаньня, якое цалкам адпавядае паўночнагерманскаму імю Hoskoldr[3][4] і старажытнаму ісьляндзкаму імю Höskuldr[5], якія выводзяць ад hǫð 'бітва' і skyldr 'прывязаны, абавязаны'[6][7][8]. Таксама адзначалася старажытнае германскае імя Ascolt (Askold[a][9][10], Aschhold[11]), дзе іменная аснова аск- (эш-, эс-) (імёны ліцьвінаў Есьман, Яшмант; германскія імёны Esmann, Eschmunt) паходзіць ад германскага askiz 'ясень, ясеневая дзіда'[12], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[13].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Ascoldus (Jascoldus, Jazcoldus, Jaszczołt, Jeszczołt)[14].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Асколдъ и Диръ… со Аскольдомъ и Диромъ… Ясколда и Дира (Ярмолінскі летапіс)[15]; Кинъяту Ясколдовичу чотыри чоловеки (9 лістапада 1449 году)[16]; Воитехъ Ясколъдовичъ (1528 году)[17]; боярынъ господарский волъковыйский Шымъко Войтеховичъ Ясколъдовичъ (13 лістапада 1540 году)[18]; With Jaskoldowicz… Wit Jaskułdowicz… Woyt Jaskołdowicz (1560 год)[19]; Петръ Ясколдъ… Матеи Ясколдъ… Павелъ Ясколдъ[20], Матыс Ящолдъ[21] (1565 год); Петръ Стасевичъ Ясколдъ… Матей Грисевичъ Ясколдъ… Лукашъ Юрьевичъ Ясколдъ… Крыштофъ Матеевичъ Ясколдъ… Щасный Микалаевичъ Ясколдъ… Матей Мартиновичъ Ясколдъ… Сарафинъ Мартиновичъ Ясколдъ… Обронко Яновичъ Ясколдъ… Петръ Бартошевичъ Ясколдъ… Блажко, Павловъ зять, Ясколдъ[22], Стасевъ сынъ, Ясколдовичъ[23], Адамъ Матьевичъ Ясколдъ[24], Янъ Ящултовичъ… Петръ Ящултовичъ[25] (1567 год); вознымъ повету Волковыского Петромъ Станиславовичомъ Ясколдою (31 траўня 1571 году)[26]; пры боярыне Ящолте… Боярынъ Ящолдъ (23 кастрычніка 1597 году)[27]; Jan Jaskołd (1621 год)[28]; Криштоп Микулаев сын Яскольт… Микулай Бахромеев сын Яскольт[29], Петр Хриштопов сын Яскольт[30], Юрья Федоров сын Яскольт[31] (1655 год); Stephan Iaskułt (13 лютага і 6 верасьня 1663 году)[32]; шляхетного Стефана Яскулта (31 кастрычніка 1664 году)[33]; Kazimierz Urbanowicz Jaskołd[34], Symon Urbanowicz Jaskołd… Symon Urbanowicz Jaskołd[35], Dobrogost Jaskołd[36] (1690 год); Jan Jaskołd Klepacki (1723 год)[37]; Jaskołdowszczyzna (1744 год)[38]; Jaskolld Konstanty (30 сакавіка 1761 году)[39]; Parafia kobylnicka… Jaskułdowszczyzna[40], Parafia Remigolska… Jaskildy[41], Jaskiłdzie[42] (1784 год); Józef Jaskółłd namiestnik p. J.K.M. (18 жніўня 1788 году)[43]; Jan Jaskułd… Maciej Jaskułd… Marcin Jaskułd (18 лістапада 1790 году)[44]; R. P. B. Placidus Jaszczołt (11 лютага 1819 году)[45]; Jan Oskołdowicz (1830 год)[46]; Jaskołd-Gabsewicz (1919—1939 гады)[47].

Remove ads

Носьбіты

Ясколды або Аскольды (Jaskołd, Askold) гербу Радван — літоўскі шляхецкі род з Ваўкавыскага павету[56].

Ясколды-Кляпацкія — літоўскі шляхецкі род[57].

Яскальд (Jaskold) і Яшчальд (Jaszczold) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[58].

На гістарычнай Ваўкавышчыне існуе вёска Яскалды, на гістарычным Падляшшы — Яшчолты.

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Паводле назвы мясцовасьці Ascoldengim

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads