Мазан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мазан (Мажан) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Масана (Massana, Massona[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова маз- (мез-, мас-) (імёны ліцьвінаў Мажэйка, Мажэла, Мазгіль; германскія імёны Mazecha, Mazela, Mesgilo) узыходзіць да гоцкага *Matja 'есьці, ядун'[3], стараверхненямецкага maz 'ежа'[4] (беларускае мажны[a] 'рослы, поўны, моцнага целаскладу; тоўсты').
У Польшчы ў 1565 годзе і XVII ст. адзначалася прозьвішча Mazan[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: domus Massani (21 ліпеня 1495 году)[6]; людей подали Скидлянъ и Жорославцовъ… Хведецъ Мазановичъ (19 студзеня 1540 году)[7]; siola Mazanowic… Oliechno Mazanowic, Kucz a Marczisz Mazanowiczy… Kondrath a Bohdan Mazanowiczy (1558 год)[8]; Chwieczko Mazonic (1563 год)[9]; Dawid Mazanowicz na miejscu Jakuba Mazanowicza… Samuela Janowicza Mazanowicza na miejscu ojca jego Jana Mazanowicza (1667 год)[10]; земенинъ господарский земли Жомоитское панъ Іозефъ Казимеръ Мазанъ Сковгардъ (15 студзеня 1686 году)[11]; na miejscu Salomona Mazanowicza[12], Józef Skowdgiłowicz Mazon[13] (1690 год); Mazany (1744 год)[14]; wsie Mażany (1782—1783 гады)[15]; Fr. Antonius Mażon (28 жніўня 1799 году)[16]; Antonium Mazonowicz (28 студзеня 1813 году)[17].
Remove ads
Носьбіты
Мазановічы (Mazanowicz) гербу Дуброва — літоўскі шляхецкі род, які меў маёнткі на Жамойці[19].
Мажановічы (Mażonowicz) гербу Дуброва — літоўскі шляхецкі род[20].
Мазан (Mazan) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[21].
У XVI ст. існавала «ніва» Мажанішкі (Мажанишки) у Жамойцкім старостве[22].
У 1626 годзе ўпамінаўся грунт Мазанавічы (Мазановичи) каля Берасьця[23].
Назву Мазанава маюць вёскі на гістарычных Віцебшчыне і Гарадзеншчыне.
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads