Скірвін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Скірвін (Скервін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Скірвін, пазьней Шэрвін (Scirwine, Scīrwynn[1], Sherwin) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова скер- (скір-) (імёны ліцьвінаў Скірыла, Скірман, Скірмунт; германскія імёны Scirilo, Scirman, Sciremunt) паходзіць ад гоцкага skeirs 'ясны, чысты'[4], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: земянину дорогицкому Миклашу Скирвину (1512 год)[6]; дворянинъ господарьский Павелъ Скирвинъ (15 студзеня 1516 году)[7]; панъ Миклашь Скирвинъ (7 верасьня 1518 году)[8]; дворянинъ господарьский Лукашь Скирвинъ (1518—1522 гады)[9]; дворенин нашъ Лукашъ Скирвинъ… брать его Павел Скирвин (26 чэрвеня 1519 году)[10]; Georgium Skierwin, haeredem de Siekirki… Georgius Skyrwin… Nicolaus Skyerwin… Georgius Skyerwin (1524 год)[11]; земян дорогицких… Юрий Скирвин (28 лютага 1527 году)[12]; Янушъ Скирвиновичъ[13], Скиръвинъ[14] (1528 год); Янушовое Скирвиновича (1533—1535 гады)[15]; Ивасько Лукашевичъ Скирвинъ, земянинъ Дорогицкии (20 сьнежня 1546 году)[16].
Remove ads
Носьбіты
- Януш Скірвінавіч — берасьцейскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Скірвін — дарагічынскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Янушавая Скірвінавіча — берасьцейская баярыня, якая ўпамінаецца паміж 1533 і 1535 гадамі
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads