Скера
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Скера (Скер), Скіра (Скір) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Скіра або Скір (Scira, Skir[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова скер- (скір-) паходзіць ад гоцкага skeirs 'ясны, чысты'[4][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Скірыла, Скіран, Скірвін, Скірман, Скірмант (Скірмунт, Скірмунд). Адзначаліся германскія імёны Scirilo, Skerun, Scirwine, Scirman (Scearmann), Sciremunt[b].
У 1648 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Samuel Schirmerus, Soldavia Borussus, у 1649 годзе — Johannes Schirmerus, Marienburgensis Borussus[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: ludmi… Juchnu Skirowicza (1514 год, 1782—1783 гады)[11]; Павел Скирович… Якубовая Скерова (1537—1538 гады)[12]; чоловека именя его выслужоного Сурдаского… Юря Скеревича (20 лістапада 1555 году)[13]; słuzba bartnikow Skierow (24 чэрвеня 1695 году)[14]; Joannes Skierewicz de Sznuksztele (1702 год)[15]; Zofia Skirewicz (1743 год)[16]; Skiery… Skiry (1744 год)[17]; Marcjanna Skier (1798 год)[18]; Katarzyna Skir (1800 год)[19][c].
Remove ads
Носьбіты
- Скіра — легендарны валадар (Гардарыкі) прыкладна VII стагодзьдзі, які ўпамінаецца скандынаўскімі аўтарамі
- Павал Скіравіч і Якубава Скерава ўдава — жыхары Жамойцкага староства, якія ўпамінаюцца ў 1537—1538 гадох
У гістарычнай Прусіі існуе вёска Шыраў (Скіраў).
Заўвагі
- У рэчышчы палітыкі летувізацыі іменную аснову скір- звычайна тлумачыць ад летувіскага skirti 'дзяліць'[5]
- Таксама:
- Скерка, Скірка: Скеркі (Skerko) гербу Яліта — літоўскі шляхецкі род з Браслаўскага павету[20], Скіркевіч (Skirkiewicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[21];
- Скірут: per Boeycum Voyeycum Skirutem (2 красавіка 1391 году)[22];
- Скірбут (адзначалася старажытнае германскае імя Kerboto[23], параўн.: Dawid Żminigajło Jawgiel, т. б. z Minigajła[24]): людеи… Судка Скирбутовича (8 сьнежня 1522 году)[25];
- Скервід (адзначалася старажытнае германскае імя Gerwid[26]): sioło Skierwidy (1675—1677 гады)[27];
- Скірвіл (адзначалася старажытнае германскае імя Gerwilo[28]): Васко Скирвилович (1533—1535 гады)[29];
- Скірвойна (адзначалася германскае імя Scirwine[30]): Станислав Скирвоинович (1528 год)[31]; бояре Ойракгольское волости… а Станиславъ Скирвонович (18 сакавіка 1530 году)[32], Скирвойновичы… бояромъ Скирвойновичомъ (3 жніўня 1568 году)[33];
- Скірат, Скерат (адзначалася старажытнае германскае імя Kerat[34]): Gabryel Skiryat, Podstoli Wiłkomirski (30 верасьня 1765 году)[35], у канцы XVIII ст. на гістарычнай Амсьціслаўшчыне адзначаўся шляхецкі род Скіратаў[36], на тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Скерат (Skerath, Skerat)[37];
- Скіркінт: чоловеков у Сомилишскои волости… а Петра Скиркинтовича (25 чэрвеня 1516 году)[38];
- Скіркут (адзначалася германскае імя Schiergott[7]): Юшко Скиркутевичъ (1528 год)[39];
- Скірмін (адзначалася германскае імя Scearmann[40]): Скирмину под Сокирками Сокирки (1440—1492 гады)[41], Скирмину у Волыни Поворско (9 лістапада 1449 году)[42], дворянин нашь, бобровничии подлягскии Павел Скирминович (12 сьнежня 1513 году)[43];
- Скермут, Скірмут: Barbara Skirmut (1803 год)[44], у Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Скермут (Skiermut) і Скірмут (Skirmut)[45]
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads