Скірман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Скірман — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Скірман або Скерман (Scirman[1], *Scirmann[2], Scearmann) — імя германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова скер- (скір-) (імёны ліцьвінаў Скірыла, Скірвін, Скірмунт; германскія імёны Scirilo, Scirwine, Sciremunt) паходзіць ад гоцкага skeirs 'ясны, чысты'[5], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[6], германскага man 'чалавек'[7].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Скерман (Skierman)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Лукашъ Скирманъ (1553—1567 гады)[9]; Станиславъ Скирмоновичъ (1567 год)[10]; Dominus Stephanus Skirmon Nobiiis (1679 год)[11][a].
Remove ads
Носьбіты
- Станіслаў Скірманавіч — эйрагольскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 году
У гістарычных пісьмовых крыніцах беларускага арэалу адзначалася імя Скірман (Скирманъ)[15].
У 1593 годзе ўпаміналася сяло Скірманаўка каля Заслава на Валыні, у сярэдзіне XIX стагодзьдзя — Скірманаўка (Шкірманаўка) каля Глухава[11].
На паўночны захад ад Масквы існуе вёска Скірманава (Скірмінава)(ru).
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads