Скірыла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Скірыла (Скерэль, Скірэль, Скерла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Скірыла, Скірэла або Скерыла (Scirilo, Skīrela[1], Skerilo) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова скер- (скір-) (імёны ліцьвінаў Скірвін, Скірман, Скірмунт; германскія імёны Scirwine, Scirman, Sciremunt) паходзіць ад гоцкага skeirs 'ясны, чысты'[3].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Скірэль (Skirel) і Шкірэль (Szkirel)[4]

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Лавринъ Юръевичъ Скерелевича (1567 год)[5]; з роду Дирментовъ з Моишакголки… Лаврину Скерелевичу (15 верасьня 1568 году)[6]; dom Piotra Skoruły (1596 год)[7]; sioło Boczarniky, dannicy… Stanisław Skierel (7 красавіка 1610 году)[8]; Skirele (1744 год)[9]; Parafia zadziewska… Skirele (1784 год)[10]; Maryanna Skirelewicz (1805 год)[11]; Marianna Skiryło (1808 год)[12]; ze wsi Bobrownik małych Michał Jana syn Skierło (1816 год)[13]; Tomasz Skirel (1840 год)[14].

Remove ads

Носьбіты

  • Валянтын Скерэль — парабак ва Ўпіцкім павеце, які ўпамінаецца ў 1594 годзе[15]
  • Пэтранэля і Эва Скірэлёвы (Skirelowa) — уладальніцы гаспадарак ў Міргішках каля Лынтупаў на 1933 год[16]

Скерэль (Skierel) і Скірэль (Skirel) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[17].

На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Скірэлішкі.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads