Станьковічы
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станько́вічы[3] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Дзьмітравіцкі сельсавет.
Станьковічы месьцяцца за 14 км на паўночны захад ад Камянцу, за 51 км на поўнач ад Берасьця, за 25 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток.
Remove ads
Гісторыя
- 1857: паводле 10-й рэвізіі 92 рэвіскія душы, дзяржаўная ўласнасьць.
- канец XIX ст.: вёска ў Войскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1890: Станьковіцкая сельская грамада мела больш за 240 дзесяцінаў зямлі, 48 дзесяцінаў лугу, 6 дзесяцінаў лесу.
- 1897: паводле перапісу у вёсцы 25 двароў, 166 жыхароў, хлебазапасная крама, ветраны млын.
- 1905: 191 жыхар.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, вёска ў Войскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 15 двароў, 76 жыхароў.
- 1928: у Дзьмітравіцкай гміне таго ж павету.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Агародніцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, 29 двароў, 172 жыхары.
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі 4 жыхары вёскі.
- 1949: у вёсцы арганізаваны калгас «Сталінская моладзь».
- 1951: у калгасе «Новы шлях».
- 1960: у вёсцы 118 жыхароў.
- 1962: у саўгасе «Белавескі» (у 1991 годзе рэарганізаваны ў калгас).
- 1964: у Дзьмітравіцкім сельсавеце Камянецкага раёну.
- 1970: 102 жыхары.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 9 жыхароў
- 2005 год — 11 жыхароў, 9 двароў[4]
- 1999 год — 20 жыхароў
Інфраструктура
У складзе СВК «Хадасы».
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads