Старуны
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старуны́[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Старуны ўваходзяць у склад Шчарчоўскага сельсавету. Знаходзяцца за 30 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 44 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Remove ads
Мінуўшчына
За расейскім часам — у Старуноўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[3], 251 дзесяціна[4]. Паводле перапісу 1897 року 166 жыхароў, 24 двары. На пачатку XX стагодзьдзя 177 жыхароў.
За польскім часам — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[5]. У 1921 року 168 жыхароў, 21 двор.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Шарашоўскага, з 17 сьнежня 1956 Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1970 год — 70 жыхароў (перапіс); 1999 год — 11 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 7 жыхароў, 6 гаспадарак; 2005 год — 10 жыхароў, 6 двароў[6]; 2010 год — 6 жыхароў
Транспарт
Аўтамабільная дарога Н542 Шчарчова — Хіцёўшчына — Крыніца[7].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads