Сугінт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сугінт (Сугент, Сукінт, Сагінт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Сугент або Сугант (Sugenti, Sugant[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова суг- (імя ліцьвінаў Жугар; германскае імя Sugarius) паходзіць ад стараверхненямецкага saugen 'маўчаць' або ад асновы суд- (сут-)[3], а аснова -генд- (-гент-, -гінт-) (імёны ліцьвінаў Гінтэр, Агінт, Эйгінт; германскія імёны Genter, Aginto, Eigint) — ад гоцкага gands 'посах', пераноснае 'чары'[4].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Сугант (Sugont)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Sagynthe Naywaithen zoen (23 студзеня 1406 году)[6]; Dalna Sugynthen son (13 чэрвеня 1406 году)[7]; чоловеки… Сукинть (1440—1492 гады)[8]; село Сукгинты (травень 1584 году)[9]; nieboszczyka pana Jerzego Stanisławowicza Walentynowicza Suginta… pana Jozepha у Dawida Jerzewiczow Sugintow… od paniey Zophiy Bałtromieiewny Preykintowny Jerzyney Sugintowey (16 траўня 1640 году)[10]; Daniel Sugint… Jan Sugint… Józef Sugint… Michał Jakubowicz Sugint (1667 год)[11]; Józef Sugint… Hieronim Sugint… z P. Jerzym Sugintem… Adam Sugint… Jan Sugint… Andrzej Sugint… na miejscu P. Kazimierza Suginta (1690 год)[12]; Suginty (1744 год)[13]; Stefania Sugent (1913 год)[14].
Remove ads
Носьбіты
- Дальна Сугінтавіч — літоўскі баярын з Расенаў, які ўпамінаецца ў 1406 годзе
- Станіслаў Валентынавіч Сугінт — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1594 годзе[15]
Сугінты гербу ўласнага і Сугінтовічы — літоўскія шляхецкія роды[16].
На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксаваліся прозьвішчы Сугента і Сугент у летувізаваных формах[17].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads