Судар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Судар (Судзер, Жудзер), Сутар — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Судар, Судэр, Сутэр або Сутар (Sudarius, Suderus[1][2], Suthery[3], Sutari[4][5][6]) — імя германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова суд- (сут-) (імёны ліцьвінаў Судзіла, Сударг, Сутарт; германскія імёны Sudila, Sudergo, Sutard) паходзіць ад гоцкага sauþa 'вобраз'[8] або ад стараісьляндзкага sudhr 'поўдзень'[9], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[10], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[11], германскага heru 'меч'[12].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Suder[13].
У Прусіі бытавала імя Suder / Sudir (1346 і 1396 гады)[14].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ивашко Судорович (1528 год)[15]; земенина господарского повету Упитского Петра Юрьевича Жудеревича (1 жніўня 1585 году)[16]; Sudor włok cztyry (30 красавіка 1696 году)[17]; Dworek Sutorowicze, starostwo. Wioska Sutorowicze (1782—1783 гады)[18]; Anna Suderowicz (1821 год)[19]; Józef Sudar (1827 год)[20]; Sudor Jan syn Wawryncu (5 студзеня 1836 году)[21]; Zdanowicz Michalina z Sudor (20 лістапада 1901 году)[22].
Remove ads
Носьбіты
- Івашка Сударавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
У інвэнтарох 1671 і 1775 гадоў упаміналася дзяржава Сутаравічы (Суторовичи) у Браслаўскім павеце[23].
На 1906 год існавала вёска Судзерава ў Полацкім павеце, а таксама вёска Судары ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[24].
На гістарычнай Наваградчыне інсуе вёска Судары, на гістарычнай Браслаўшчыне — Сутароўшчына.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads