Судзіла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Судзіла (Шудзіла, Судзель, Содэль), Суціла (Сутыла, Шуціла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Судзіла, Судзела або Судула (Sudila, Sudela[1], Sudula[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова суд- (сут-) (імёны ліцьвінаў Сударг, Судар, Сутарт; германскія імёны Sudergo, Suderus, Sutardus) паходзіць ад гоцкага sauþa 'вобраз'[4] або ад стараісьляндзкага sudhr 'поўдзень'[5].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Шудзель (Szudziel)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: на Соудила (XI—XII стагодзьдзі)[7]; Сутилу пять чоловековъ (1440—1492 гады)[8]; pratum dictum Svdelyskye (30 ліпеня 1501 году)[9]; Балтромеи Судилович (1528 год)[10]; Якуб Судилович (1537—1538 гады)[11]; о человека Петеля Суделевича (24 кастрычніка 1542 году)[12]; з Судиловичъ (1567 год)[13]; село Домановичи… Сенько Сутуловичъ (1552 год)[14]; Ihnath Sudiłowicz (16 студзеня 1573 году)[15]; Sudiłowicze (1593 год)[16]; Jarosz Suciłło (1621 год)[17]; Annæ Pałucza de Sodeliszki (1697 год)[18]; Helena Suciło (1721 год)[19]; Sodeliszki… Szudziłowicze (1744 год)[20]; Dawid Szudziel (23 красавіка 1755 году)[21]; Sudziło (1778 год)[22].
Remove ads
Носьбіты
- Судзіл — жыхар Ноўгараду, які ўпамінаецца ў XI—XII стагодзьдзях[7]
- Судзіла Іванкавіч — наўгародзкі пасаднік у 1141—1144 і 1147—1156 гадох[23]
- Суціла — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Балтрамей Судзілавіч — медынгонскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Якуб Судзілавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох
- Міхайла Марцінавіч Судзілавіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1571 годзе[24]
Шуцілы (Szuciłło) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[25].
Сутыла (Sutylo) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[26].
На 1901 год існавалі вёска і станцыя Жудзілава у Мглінскім павеце Чарнігаўскай губэрні[27].
На 1906 год існаваў фальварак і маёнтак Судзілавічы ў Лепельскім павеце Віцебскай губэрні[28].
На гістарычнай Амсьціслаўшчыне існуе вёска Судзілы. Назву Судзілавічы маюць вёскі на гістарычных Аршаншчыне, Берасьцейшчыне і Полаччыне.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads