Сырмеж

вёска ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сы́рмеж[1] (таксама Сырме́ж[1]) — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У 1527 маёнтак Ашмянскага павету, набыты князем М. І. Мсьціслаўскім у князёў Сьвірскіх.

У 1846 маёнтак Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, валоданьне Янушэўскага. У 1868 г. вёска Шамятоўскай воласьці Сьвянцянскага павету, 24 двары, 227 жыхароў. У 1904 годзе ў вёсцы 376 жыхароў, у 1908 г. — 47 двароў, 286 жыхароў[2].

З 12.10.1940 да 1980 цэнтар Сырмескага сельсавету Сьвірскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 1959/08/31 г у Мядзельскім раёне, з 20 студзеня 1960 году ў Менскай вобласьці.

У 1949 годзе у вёсцы створаны калгас «Новае жыцьцё». З 1954 вёска ў складзе калгасу імя М. Горкага (цэнтар — вёска Буйкі).

Да 28 траўня 2013 году вёска зьяўлялася цэнтрам Сырмескага сельсавету[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1960 год — 184 жыхары
  • 1997 год — 52 двары, 120 жыхароў
  • 2009 год — 123 чалавекі[4]

Асобы

  • Мікалай Драгун (1888—1976) — беларускі рэлігійны дзеяч.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads