Сьвінева
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьвінева (з 1964 году — Дубра́ўцы[2]) — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Вярховіцкі сельсавет.
Месьціцца за 35 км на паўночны захад ад Камянцу, за 70 км на поўнач ад Берасьця, за 25 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток). Празь вёску праходзіць мясцовая аўтадарога Н-391 (Амелянец — Сьвінева — Панасюкі).
Remove ads
Гісторыя
- сярэдзіна XIX ст.: вёска Сьвінева ў Вярховіцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі 299 рэвіскія душы, дзяржаўная ўласнасьць.
- 1897: паводле перапісу ў вёсцы 80 двароў, 539 жыхароў, у складзе Сьвінеўскай сельскай грамады, дзейнічалі хлебазапасная крама і кузьня.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, вёска ў Вярховіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 39 двароў, 164 жыхары.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у Амелянецкім сельсавеце Кляшчэльскага раёну Берасьцейскай вобласьці, 406 жыхароў.
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі і зьніклі бязь вестак 12 жыхароў вёскі.
- 1945: у Высокаўскім раёне.
- 1954: у Бушміцкім сельсавеце.
- 1960: 280 жыхароў.
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1968: у Каленкавіцкім сельсавеце, уваходзіла ў калгас «Зара».
23 чэрвеня 2011 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Каленкавіцкага ў склад Вярховіцкага сельсавету[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 96 жыхароў
- 2005 год — 31 двор, 75 жыхароў
- 2010 год — 52 жыхары
Інфраструктура
У складзе СВК «Амелянец».
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads