Сьвіцічы
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьві́цічы[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 40 км на паўднёвы захад ад Камянцу, за 28 км на паўночны захад ад Берасьця і за 12 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток. Сьвіцічы ўваходзяць у Агародніцкі сельсавет, знаходзяцца ў складзе ААТ «Александрыя-Агра».
Remove ads
Гісторыя
- XVI ст.: паселішча Сьвецічова ў Берасьцейскім павеце спачатку Падляскага, а пазьней Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ.
- 1519: шляхецкая ўласнасьць.
- 1647: Андрэй Война прадаў Сьвіцічы разам з Высокім і вёскамі Лумна, Расна і іншымі віцебскаму ваяводу Паўлу Яну Сапегу.
- 1795: пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расейскай імпэрыі.
- 1833: згодна 8-й рэвізіі у Сьвіцічах 433 сялянскія душы, у тым ліку 277 працаздольных, 62 цяглавыя гаспадаркі, 37 дваровых людзей.
- у сярэдзіне XIX ст.: маёнтак і вёска Сьвіцічы ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні, уласнасьць Віслоцкіх.
- 1845: паводле інвэнтару ў маёнтку больш за 1880 дзесяцінаў сельгасугодзьдзяў. У склад маёнтку ўваходзілі фальварак Сьвіцічы і 5 вёсак (Сьвіцічы, Вярба, Пяскі, Малыя і Вялікія Камарнікі). У вёсцы Сьвіцічы на гэты час налічвалася 19 двароў і 127 жыхароў.
- 1857: 100 рэвіскіх душ.
- у канцы XIX ст.: вёска і маёнтак у Высока-Літоўскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні.
- 1890: маёнтак належаў Аляксандру Віслоцкаму, мелася 721 дзесяціна сядзібнай і ворыўнай зямлі, усяго 1186 дзесяцінаў сельгасугодзьдзяў; вёска ў Сьвіціцкай сельскай грамадзе, 197 дзесяцінаў зямлі.
- 1897: 25 двароў, 155 жыхароў, хлебазапасная крама.
- 1905: 153 жыхары.
- 1921: калёнія і вёска Сьвіцічы ў складзе Высока-Літоўскай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1923: у калёніі Сьвіцічы 25 двароў, 135 жыхароў, у вёсцы — 21 двор, 93 жыхары.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у складзе Агародніцкага сельсавету Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. У вёсцы — 32 двары і 220 жыхароў, у хутарах — 27 двароў і 170 жыхароў.
- 1948: у пачатковай школе 81 вучань.
- 1950: арганізаваны ў вёсцы калгас «Маяк» аб’ядноўваў 13 гаспадарак.
- 1952: у калгасе «Бальшавік» (у 1962 годзе перайменаваны ў калгас «Дружба»)
- 1960: 179 жыхароў.
- 1962: у Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці.
- 1970: 143 жыхары.
- 1972: хутары зьліліся зь вёскай.
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 56 жыхароў
- 2005 год — 53 жыхары, 24 двары[3]
- 2010 год — 39 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads