Сьмётанка

вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сьмётанка[2] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці, знаходзіцца за 15 кілямэтраў ад Воршы. Сьмётанка ўваходзіць у склад Зубаўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Згадваецца ў 1669 годзе як вёска ў складзе маёнтка Копысь у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. Уладаньне Радзівілаў[3][4].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Маёнтак Копысь канфіскаваны ў ваяводы віленскага Князя Кароля Радзівілла пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай і анэксіі Віцебскага ваяводзтва 1772 году[5]. Вёска Ляўкі з 2 жніўня 1773 году ў Аршанскім павеце Аршанскай правінцыі, з 22 сакавіка 1777 году да 31 сьнежня 1996 году ў Копыскім павеце, у Аршанскім павеце да аднаўленьня Копыскага павету 22 ліпеня 1802 году. Пасьля лівідацыі Копыскага павету 26 сьнежня 1861 году Ляўкі ў складзе Любініцкай воласьці Горацкага павету[6]

У сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя сяляне адносіліся да прыходу царквы Ўзьнясеньня Гасподняга ў Копысі [7]

Вера Александраўна Чачкова ў 1873 годзе выкупіла маёнтак Ляўкі разам зь вёскай Сьмётанка: 2799,5 дзесяцін зямлі пад лесам, 173 дзесяцін ральлі, 30 дзесяцін сенакосу й заводы: дражджавы, кафляны й два крупадзёрныя[8].

У красавіку 1905 году амаль адначасова сяляне вёсак Сьмётанка й Ляўкі Горацкага, Вусьце й Бабінічы Аршанскага паветаў спынілі працу ў маёнтках і прадʼявілі уладальнікам свае патрабаваньні. Многія ўдзельнікі забастоўкі былі арыштаваны. Аднак сяляне не адмовіліся ад сваіх патрабаваньняў. Калі ў пачатку чэрвеня 1905 году земскі начальнік выклікаў на суд 18 сялян зь вёсак Ляўкі й Сьмётанка, якія прыцягваліся да адказнасьці, да яго прыйшлі ўсе сяляне гэтых вёсак. Уладальнікі вымушаны былі пайсьці на саступкі[9].

У 1910 годзе сялянскай грамадзе належала 352 дзесяцін зямлі, сяляне вёскі складалі Сьмётанкаўскае сялянскае таварыства. Маёнтак Сьмётанка меў 1000 дзесяцін зямлі й належыў Л. Н. Чачкову. Вёска й маёнтак адносіліся да прыходу царквы Ўзьнясеньня Гасподняга ў Копысі[10].

Найноўшы час

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1857 год. Вёска Сьмётанка — 139 чалавек[7];
  • XX стагодзьдзе: 1910 год. Вёска Сьмётанка — 63 гаспадаракі, 213 мужчын, 211 жанчын; маёнтак — 39 мужчын, 30 жанчын[10]; 1998 год — 50 гаспадарак, 86 чалавек;
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 41 чалавек

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads