Сяргей Корсак

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сярге́й Ко́рсак (нар. 24 лютага 1989 году, Маладэчна, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Зь веку 15 гадоў навучаўся ў школе менскага «Дынама»[2], але дарослую кар’еру пачынаў у другалігавым клюбе «Маладэчна». У 2010 годзе перабраўся ў менскі «Партызан». Пасьля спыненьня існаваньня клюбу прыяднаўся да «Смаргоні». У студзені 2013 году падпісаў кантракт з «Нафтанам» на 2 гады[3].

Ня здолеў замацавацца ў асноўным складзе і ў жніўні таго ж году быў аддадзены ў арэнду «Слуцку». Дапамог «Слуцку» атрымаць перамогу ў Першай лізе, але па заканчэньні сэзона пакінуў клюб. У сакавіку 2014 году перайшоў у «Гарадзею»[4], але хутка пасьля пачатку чэмпіянату быў аддадзены ў арэнду ў клюб Другой лігі «Беліта-Вітэкс»[5]. У складзе узьдзенскага клюбу быў ключавым гульцом, з 22 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне. Сэзон 2015 году таксама пачаў у клюбе з Узды (у чэрвені клюб зьмяніў назву «Беліта-Вітэкс» на «Ўзда»).

У ліпені 2015 году падпісаў кантракт на адзін год з клюбам «Крумкачы»[6]. У сэзоне 2016 гуляў за «Крумкачы» ў Найвышэйшай лізе, чаргуючы выхады ў асноўным складзе і на замену. Пачатак сэзону 2017 году прапусьціў праз траўму і пазьней ня здолеў вярнуцца ў стартавы склад, толькі тройчы зьявіўшыся на замену ў чэмпіянаце. У ліпені 2017 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Крумкачы»[7]

У ліпені 2017 году перайшоў у менскае «Тарпэда»[8]. У студзені 2018 году падпісаў кантракт з клюбам «Ліда»[9], дзе хутка замацаваўся ў асноўным складзе. У лютым 2019 году перайшоў у НФК[10]. У жніўні 2019 году падпісаў кантракт з клюбам «Маладэчна»[11] ды пакінуў сталічную каманду ў жніўні таго ж году[12]. Пасьля вярнуўся ў «Маладэчна]»[13].

У ліпені 2020 году перайшоў у рагачоўскі «Дняпро»[14], аднак пасьпеў правесьці за новую каманду толькі адную сустрэчу, пасьля чаго ў жніўні быў дыскваліфікаваны АБФФ на два гады за ўдзел у дамоўных матчах у сэзоне 2018 году[15].

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads