Сяргей Крывец

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Крывец
Remove ads

Сярге́й Крыве́ц (нарадзіўся 8 чэрвеня 1986 году, Горадня, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца польскага клюбу «Вяра Леха». За нацыянальную зборную Беларусі згуляў 38 матчаў і забіў 5 галоў. Аўтар першага голу беларускіх клюбаў у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў, забітага падчас гульні зь «Ювэнтусам» (агульны лік — 2:2) 30 верасьня 2008 году. Найлепшы футбаліст Беларусі 2014 году.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Кар’ера Сяргея пачалася ў Горадні, дзе ён займаўся ў ДЮСШ «Белкард», пад кіраўніцтвам Уладзімера Сямерыкава. У 2003 годзе трапіў у склад менскага клюбу «Лякаматыў». Паводле вынікаў чампіянату ў першай лізе 2004 году «Лякаматыў» атрымаў права выступаць у Найвышэйшай лізе, а Сяргей быў адным з найлепшых бамбардзіраў клюбу.

У 2006 годзе Крывец перайшоў у БАТЭ, у складзе якого наступныя 4 гады запар станавіўся чэмпіёнам Беларусі. У 2009 паводле вынікаў апытаньня, якое праводзілася газэтай «Прессбол» Сяргей быў прызнаны найлепшым футбалістам чэмпіянату.

У сьнежні 2009 году Крывец перайшоў у польскі «Лех» з Познані[6]. «Лех» у 2010 годзе стаў чэмпіёнам Польшчы. Сяргей правёў 13 матчаў і забіў 3 галы. У ліпені 2012 году быў набыты кітайскім клюбам «Цзянсу Сайнці»[7], дзе спачатку трывала гуляў у аснове, але з траўня 2013 году перастаў зьяўляцца на пляцоўцы. 21 чэрвеня 2013 году скасаваў кантракт з кітайскім клюбам «Цзянсу Сайнці»[8].

6 ліпеня 2013 году вярнуўся ў БАТЭ, прычым падпісаў кантракт да 30 чэрвеня 2016 году[9][10][11][12]. Пачаў ня вельмі ўдала, гэтак 23 ліпеня 2013 году ў адказным матчы другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў супраць карагандзінскага «Шахцёру» не забіў пэнальці, у выніку чаго БАТЭ саступіў 0:1 і вылецеў з розыгрышу эўрапейскага першынства. Але пазьней выправіўся ў чэмпіянаце Беларусі: тройчы аформіў дубль у браму салігорскага «Шахцёру», дзякуючы чаму БАТЭ здолеў перагнаць гэты клюб і атрымаць чарговае чэмпіёнства. У 2014 годзе стаў сапраўдным лідэрам клюбу, дзякуючы чаму БАТЭ зноўку здолеў выйсьці ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў. Сваёй выніковай гульнёй зацікавіў францускі клюб «Мэц», куды перайшоў напрыканцы жніўня[13][14][15]. Сума трансфэру не была разгалошана. На момант сыходу з БАТЭ Сяргей зьяўляўся найлепшым бамбардзірам (10 пунктаў) і асыстэнтам (11 пунктаў) чэмпіянату Беларусі 2014 году. У ліпені 2016 году перайшоў у плоцкую «Віслу»[16]. У ліпені 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Арка» з Гдыні[17]. У чэрвені 2018 году падпісаў кантракт на 2,5 году зь берасьцейскім «Дынама»[18]. У берасьцейскай камандзе замацаваўся ў асноўным складзе. Сэзон 2019 году амаль цалкам прапусьціў праз траўмы. У 2020 годзе вярнуўся ў аснову, чаргаваў выхады ў пачатковым складзе і на замену.

У лютым 2021 году падпісаў кантракт з познаньскім «Лехам», каб далучыцца да рэзэрвовай каманды «Лех-2» з трэцяга дывізіёну Польшчы[19]. У чэрвені 2022 году пакінуў каманду і пастанавіў скончыць кар’еру[20], аднак пазьней далучыўся да створанага заўзятарамі клюбу «Вяра Леха» з шостага дывізіёна[21].

Міжнародная

У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў 2 лютага 2008 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ісьляндыі. У далейшым трывала выклікаўся ў зборную, але пасьля пераезду ў Кітай улетку 2012 году перастаў трапляць у асноўную каманду. Па вяртаньні ў БАТЭ дзякуючы добрай гульні ў чэмпіянаце зноўку атрымаў выклік у зборную ў кастрычніку 2013 году.

Remove ads

Узнагароды

БАТЭ:

«Лех»:

«Цзянсу Сайнці»:

  • Супэркубак Кітаю: 2013

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads