Сяргей Паліцевіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Паліцевіч
Remove ads

Сярге́й Паліце́віч (нар. 9 красавіка 1990 году, Ліда, БССР) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага клюбу «Тарпэда»-БелАЗ і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец лідзкага футболу, у 2007 годзе гуляў за «Нафтан», а ў наступным годзе апынуўся ў расейскім клюбе «Крылы Саветаў» з Самары. Пазьней вярнуўся ў «Нафтан» на правах арэнды.

У студзені 2011 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама», дзе хутка стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У кастрычніку 2013 году разам з Аляксандрам Сулімам быў пераведзены ў дублюючы склад[6], але празь месяц вярнуўся ў аснову[7] і зноўку заняў сваё месца ў цэнтры абароны. У студзені 2014 году падоўжыў кантракт з «Дынама» на два гады[8]. У сэзоне 2014 году ўжо трывала выступаў у аснове на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. У сэзоне 2015 году, пасьля сыходу з «Дынама» Дзьмітрыя Молаша і Ігара Стасевіча, стаў капітанам каманды.

Па заканчэньні сэзона 2015 году ў «Дынама» жадалі падоўжыць супрацу з абаронцам, але Паліцевіч меў намер працягнуць кар’еру за мяжой. 14 студзеня 2016 году ён скдаў працоўную дамову з турэцкім клюбам «Генчлербірлігі»[9], якая мела тэрмін на 1,5 гады. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У чэрвені 2017 году падоўжыў пагадненьне з «Генчлербірлігі» яшчэ на два гады[10]. Паводле вынікаў сэзону 2017—2018 гадоў «Генчлербірлігі» страціў месца ў турэцкай Супэрлізе, і ў ліпені 2018 году Паліцевіч перайшоў у казаскі «Кайрат»[11]. Спачатку трывала гуляў у пачатковым складзе, але пазьней стаў заставацца на лаўцы запасных. У сэзоне 2019 году звычайна быў гульцом ратацыі, часам зьяўляўчыся на пляцоўцы ў першай адзінаццатцы.

У студзені 2020 году пакінуў «Кайрат»[12] і неўзабаве ўзмацніў склад салігорскага «Шахцёра»[13]. У 2020—2021 гадах шмат прапусціў праз траўмы, а ў сэзоне 2022 году замацаваўся ў асноўным складзе каманды, стаўшы ейным капітанам. У студзені 2023 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Шахцёр»[14] і хутка стаў гульцом менскага «Дынама»[15]. У сакавіку быў абраны капітанам каманды[16]. Па заканчэньні чэмпіянату 2024 году пакінуў сталічны клюб[17] і прыяднаўся да жодзінскага «Тарпэда»-БелАЗ[18], стаўшы ў ім віцэ-капітанам каманды[19].

Міжнародная

21 траўня 2014 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы з камандай Ліхтэнштайну.

Remove ads

Дасягненьні

«Дынама»:

  • Чэмпіён Беларусі: 2020, 2021, 2023, 2024
  • Срэбны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2014, 2015
  • Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012, 2013
  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2010, 2013, 2014, 2015, 2022, 2023

Беларусь:

  • Бронзавы прызэр маладзёвага чэмпіянату Эўропы: 2011

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads