Сяргей Скандракоў
беларускі навуковец-аграном, журналіст, краязнавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сярге́й Вячасла́вавіч Скандрако́ў (21 кастрычніка 1876, Мглін, цяпер Бранская вобласьць, Расея — 2 жніўня 1953, Караганда) — беларускі навуковец-аграном, журналіст, краязнавец; псэўданімы: Сяргей Мглінскі; Янка зь Вялікага Поля.
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў Слуцкай і Менскай гімназіях, скончыў Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут (1906). Удзельнічаў у працы Менскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. У рэвалюцыю 1905—1907 гг. сябра Менскага камітэту Беларускай сацыялістычнай грамады, рэдактар-выдавец газэты «Голос Белоруссии» (выйшаў 1 нумар 1 студзеня 1906 г. у Менску, забароненая ўладамі), дзе зьмясьціў свой рэвалюцыйны твор «Казка пра голых і сабаліныя футры», вершы на беларускай мове Францішка Багушэвіча й Янкі Лучыны. Адзін з заснавальнікаў кніжнага таварыства «Мінчук». У 1907—1910 у менскіх газэтах друкаваў палітычныя казкі. З 1911 г. дырэктар досьледнага поля ў Палтаўскай губэрні, з 1921 г. — беларускай агранамічнай станцыі ў Банцараўшчыне, прафэсар БДУ, БСГА. Працаваў у Інбелкульце (1923—1925 гг. адказны сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства) і Беларускага НДІ сельскай і лясной гаспадаркі.
6 ліпеня 1930 г. арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі»[1]. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 10 красавіка 1931 г. за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўленьня волі. Пакараньне адбываў у Яраслаўлі. Вызвалены 15 лістапада 1934 г[2]. Пасьля вызваленьня на навуковай і пэдагагічнай рабоце ў Яраслаўлі, Мічурынску, Душанбэ, Алмаце, Карагандзе. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суду БССР 15 лістапада 1957 г[2].
Аўтар апавяданьня «Аграном Сэрадэля» (1924), навукова-папулярных нарысаў па аграноміі, артыкулаў па краязнаўстве. Зьбярог жывапісныя творы Каруся Каганца «Тып беларуса» й «Зімовы пэйзаж». Быў знаёмы зь Янкам Купалам і Якубам Коласам, перапісваўся з Уладзімерам Караленкам.
Сяргей Скандракоў — прататып Кандаковіча ў трылёгіі Якуба Коласа «На ростанях»
Быў жанаты, меў дзіця[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads