Сярэднія Печы
вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сярэ́днія Пе́чы[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на аўтамабільнай дарозе Лельчыцы — Тураў (Р128), за 8 км на паўднёвы ўсход ад Сіманічаў, за 18 км на паўночны захад ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 42 км ад прыстані Турава на рацэ Прыпяці, за 85 км ад чыгуначнай станцыі Ельску. Сярэднія Печы ўваходзяць у склад Сіманіцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Вядомы з пачатку XX стагодзьдзя як хутар Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету.
У студзені 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 9 жыхароў.
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 14 двароў, 75 жыхароў; 1917 год — 68 двароў, 366 жыхароў; 1940 год — 87 двароў, 468 жыхароў; 1998 год — 126 двароў, 363 жыхары; 1999 год — 372 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 277 жыхароў
Інфраструктура
Мэханічныя майстэрні. Базавая школа, клюб, бібліятэка, дзіцячы сад, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, 2 крамы. Цэнтар падсобнай гаспадаркі райсельгасхіміі «Чырвоная дуброва».
Выхадцы
Радзіма беларускага мастака М. Т. Бандарчука.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads