Сіроцін
вёска ў Беларусі, цэнтар сельсавету Шумілінскага раёну Віцебскай вобласьці From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сіро́цін, Сіро́ціна[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Чарніцы. Цэнтар сельсавету Шумілінскага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 8 км на поўнач ад мястэчка і чыгуначнай станцыі Шуміліна.
Сіроцін — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Полаччыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся манастыр базылянаў.
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Сіроцін упамінаецца ў XVII стагодзьдзі. У 1669 годзе пры тутэйшым манастыры базылянаў з фундацыі Грабніцкіх збудавалі царкву Раства Багародзіцы. Паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.
У XVIII стагодзьдзі Сіроцінам валодаў Урбан Антоні Грабніцкі, на просьбу якога 12 студзеня 1767 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку Магдэбурскае права і герб з выявай Міхала Арханёла. У наш час гэты даўні герб атрымала мястэчка Шуміліна.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Сіроцін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Полацкім павеце Віцебскай губэрні. На 1836 год у мястэчку дзеяла 5 юдэйскіх вучэльняў[2].
На 1889 год у Сіроціне было 65 дамоў, на 1906 год — 335 двароў.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сіроцін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Сіроцін вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.
На 2001 год у Сіроціне было 324 двары.
- Старыя здымкі і графіка мястэчка
- Чыгуначная станцыя, 1870 г.
- Праект Любавіцкай сынагогі, да 1915 г.
- Праект сынагогі Хабад, 1910 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1838 год — 404 чал. (207 муж. і 197 жан.), зь іх шляхты 1 муж., духоўнага стану праваслаўнага 2 муж. і 4 жан., мяшчанаў-хрысьціянаў 8 муж. і 11 жан., мяшчанаў-юдэяў 181 муж. і 163 жан., сялянаў зямянскіх 14 муж. і 19 жан., аднадворцаў 1 муж.[3]
- XX стагодзьдзе: 1906 год — 900 чал.; 1999 год — 331 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 720 чал.[4]; 2010 год — 269 чал.
Інфраструктура
У Сіроціне працуюць сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, пошта.
Remove ads
Забудова
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Зарэчная вуліца | Полацкая вуліца |
Палявая вуліца | Рынкавы завулак |
Турыстычная інфармацыя
Страчаная спадчына
- Манастыр базылянаў (XVII ст.)
- Сынагога на Смалянскім завулку
- Сынагога Любавіцкая
- Царква Раства Багародзіцы (1907)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads