Талюш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Талюш, Талюша — мужчынскае і жаночае імёны.
Паходжаньне
Тальша (Talsche) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова тал- (дал-) (імёны ліцьвінаў Дальман, Талімунт, Талмут; германскія імёны Dalman, Talamund, Talmut) паходзіць ад гоцкага tals 'дасьціпны, руплівы'[2] або ад германскага і стараангельскага deall 'славуты, ганарлівы'[3].
У Польшчы гістарычна бытавала імя Далюш: Dalusch (1349—1360 гады)[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: небощикъ панъ Кголтовтъ записал жоне своее… Талюша Кголтовътовая (каля 1486 году)[5]; homines… Thalyvsch (13 ліпеня 1503 году)[6]; земль пустых в Дорсунишскои волости… Талюшевщина (27 чэрвеня 1514 году)[7]; земль пустых тамжо в Дорсунишскои волости… Талюшовщину (26 студзеня 1516 году)[8]; Талюшъ Довкмонътовичъ[9], Микут Талюшовичъ[10] (1528 год); Родъ Толюшевичовъ (1567 год)[11].
Remove ads
Носьбіты
- Талюш Даўкмонтавіч — вялёнскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Мікут Талюшавіч — кельмаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads