Талімонт (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Талімонт (Талімунт, Тальмонт), Далмунт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Та́льмант.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Таламунд або Далмунд, пазьней Тальмонда або Тальмонт (Talamundus, Dalmund[1], Talmonde[2], Talmont[1][3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова тал- (дал-) (імёны ліцьвінаў Талейка, Дальман, Талмут; германскія імёны Taleke, Dalman, Talmut) паходзіць ад гоцкага tals 'дасьціпны, руплівы'[5] або ад германскага і стараангельскага deall 'славуты, ганарлівы'[6], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[7] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[8]. Такім парадкам, імя Талімонт азначае «гарлівая дасьціпнасьць»[9].

Адпаведнасьць імя Талімонт германскаму імю Tolmunt (Tol-munt) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[10]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: haeredes de Swir Joannes Thalimonth… Stanko Thalimonth (да 20 сакавіка 1440 году[a])[12]; Thalymunth, duce de Swyr (28 верасьня 1449 году)[13]; Joannes Joannis Talimontowicz… et Joanne Talimonth (23 чэрвеня 1463 году[a])[14]; Joanne Talimontowicz (8 лютага 1494 году)[15]; княз Воитехъ Юревъ сын Талимонтовича (7 траўня 1503 году)[16]; Nos generosus dux Stanislaus Thalymonthowicz (22 ліпеня 1503 году)[17]; Шымъко Талмонътовичъ (1528 год)[18]; князь Ян Талимонтович (28 студзеня 1560 году)[19]; Томко Талмунтовичъ (1567 год)[20]; Testament Jana syna Talmuntowiczowego (2-я палова XVI ст.)[21]; z pułku imsci pana Melchiora Ludwika Delemunt — pułkownika iego królewskiey mosci (2 сьнежня 1661 году)[22]; Jerzy Talmontt (20 кастрычніка 1655 году)[23]; Piotr Talmunt (28 жніўня 1663 году)[24]; ich mościów panów: Minhausa i Talmunta (10 верасьня 1709 году)[25]; jm pan Waleryan Talmunt, starosta Niwski (27 жніўня 1714 году)[26]; Antoni Talmunt (9 лютага 1791 году)[27].

Remove ads

Носьбіты

  • Талімонт ( па 1449) — літоўскі князь; меў сыноў Станіслава, Юрыя і Яна, пачынальнік роду Тальмантаў
  • Рыгор Шымкавіч Тальмантовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1588 годзе[28]
  • Андрэй і Пётар Рыгоравічы Тальмантовічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца на мяжы XVI—XVII стагодзьдзяў[29]

Далмунты — літоўскі шляхецкі род[30].

У XVI ст. існавала рака Дальмонта (Дальмонта) у Жамойцкім старостве[31].

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Тальманты.

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. У публікацыі 1932 году адпаведны дакумэнт азначаецца як «падроблены»

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads