Тартак (Гомельская вобласьць)

вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тарта́к[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на правым беразе ракі Убарці, за 2 км на паўночны ўсход ад Баравога, за 26 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 80 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Тартак уваходзіць у склад Бараўскога сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads
Remove ads

Гісторыя

Вядомы з 2-й паловы XIX стагодзьдзя як хутар Тонескай воласьці Мазырскага павету.

У верасьні 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 33 жыхары.

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 23 двары, 163 жыхары; 1917 год — 24 двары, 185 жыхароў; 1940 год — 48 двароў, 258 жыхароў; 1998 год — 50 двароў, 107 жыхароў; 1999 год — 92 жыхары; 2000 год — 41 двор, 96 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 52 жыхары

Інфраструктура

Пачатковая школа, крама, малочна-таварная фэрма. Дзейнічае камунальнае сельгаспрадпрыемства «Баравое».

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads