Тарут
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тарут (Таруць, Таруці, Тарута) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Тарут (Tarut) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -тор- (-тар-, -дар-) (імёны ліцьвінаў Тарвід, Турвін, Дармонт; германскія імёны Tarut, Torvid, Darmundus) паходзіць ад гоцкага thaur > thoris 'волат, асілак'[2]. Антрапанімічны суфікс-пашыральнік -ут- (-ut-) адзначаецца як у германскіх, так і ў славянскіх мовах[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Тарутю чоловекъ… чоловекъ Таруть (20 чэрвеня 1413—1424 гадоў[4] паводле выпісу 30 студзеня 1607 году)[5]; Милейко Дорутович… Тарути Нацович (1537—1538 гады)[6]; Tom Thorutanowicz (1609 год)[7]; на могилевца на Ондрюшку Торуту… литвин Ондрюшка Торута (паміж 25 і 30 жніўня 1625 году)[8]; siolo Lyntupy… Jasiuk Tarucewicz (26 лютага 1619 году)[9]; Jan Tarutowicz (1675—1677 гады)[10].
Remove ads
Носьбіты
- Тарут — літоўскі баярын, які атрымаў ад вялікага князя Вітаўта два чалавекі ў Медніцкай воласьці[11]
- Таруці Нацавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1538 годзе
- Ядвіга Пашкаўна Таруцевіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1593 годзе[12]
- Іван Тарута — жыхар маёнтку Галамысьлі (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1792 годзе[13]
Таруці — прыгонныя зь вёскі Доневічаў (каля Лаздунаў), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[14].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Таруці.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads