Дармонт
мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дармонт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча До́рмант.
Паходжаньне
Дармунд, Дормунд або Тормунд, пазьней Дармонт (Darmundus, Dormundus[1][2], Tormund[3][4], Þormundr[5], Dormont[6][7]) — імя германскага паходжаньня[8]. Іменная аснова -тор- (-тар-, -дар-) (імёны ліцьвінаў Тарут, Тарвід, Турвін; германскія імёны Tarut, Torvid, Thurwine) паходзіць ад гоцкага thaur > thoris 'волат, асілак'[9], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[10] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[11].
Адпаведнасьць імя Турмонт германскаму імю Thorismund сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[12]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[13].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: wielmożnych ichm. panów Jana Dormonta y Eufrozyny z Gruszewskich Siwickich… Janowi Dormontowi y Eufrozynie z Grużewskich Siwickim (13 лістапада 1764 году)[14]; Katarzyna Dormont (1822 год)[15].
Remove ads
Носбіты
- Мікалай Дормант Савіцкі[a] († 1630) — рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, архідыякан беларускі[16]
Дармантовіч (Dormontowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[17].
На памежжы гістарычных Меншчыны і Ашмяншчыны існуе вёска Дармантова.
Глядзіце таксама
Заўвагі
- Магчыма, Дырмант Сівіцкі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads