Таўцівіл Кейстутавіч

(пам. 1390) сын Кейстута From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Таўціві́л Ке́йстутавіч (у каталіцтве Конрад; 1355? — верасень 1390) — літоўскі князь, сын вялікага князя Кейстута. Быў актыўным паплечнікам Вітаўта ў ягоным змаганьні зь Ягайлам за вялікакняскую ўладу.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Імя

Тэўдавіл (Theudowills) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўдвід, Таўтвін, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Teutwin, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага þiuda[2], германскага þeudo[3] 'род, народ'[4], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[5]. Такім парадкам, імя Таўцівіл азначае «воля роду»[6].

Адпаведнасьць імя Таўтвіла германскаму імю Theowilh сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: minen bruder herczog Tewtewiln das her in gegeben hatte (Tewtewil; Мэмарыял Вітаўта, 1390 год)[8]; Thowtiwil (18 студзеня 1401 году)[9]; Theowothowil (каля 23 красавіка 1430 году)[10]; Thotwil (Ян Длугаш).

Remove ads

Біяграфія

У 1382 годзе па забойстве Ягайлам Кейстута й уцёкаў Вітаўта з ВКЛ быў пазбаўлены Ягайлам Наваградзкага княства, якім кіраваў разам з братам Войдатам. Далучыўся да Вітаўта, 21 кастрычніка 1383 году хрысьціўся ў каталіцтва. Загінуў у гэтым змаганьні падчас аблогі Вільні супольным войскам Вітаўта й крыжакоў.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads