Таўтвін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таўтвін (Таўтвен), Тэтвін (Тэдвін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Тэўдвін, Тэўтвін або Тытвін (Teuduin, Teutwin[1], Tietwin) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўдвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага þiuda[3], германскага þeudo[4] 'род, народ'[5], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Detwin (Dytwin)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jan Towtwin (1621 год)[8]; Bartram Toetwen (8 лістапада 1632 году)[9]; Jan Kazimierz Tetwin, Podkomorzy Derpski (1669 год паводле выданьня 1738 году)[10]; Jan Tetwin, Podkomorzy Derpski (1674 год паводле выданьня 1738 году)[11]; Jan Kazimierz Tedwin, Podkomorzy Derpski (1674 год паводле выданьня 1738 году)[12].
Remove ads
Носьбіты
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads