Транята (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Транята (Трайнята, Трайнят, Трайнат, Транят) — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Транята паходзіць ад германскага thrau- 'помста'[1]. Адзначаліся старажытныя германскія імёны Throant, Truantdo, Troannus[2], Trane[3].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Traniat або Traniate (Старэйшая рыфмаваная хроніка)[4]; Тренята (Галіцка-Валынскі летапіс)[5]; Trinota filius regis Lethowinorum (Хроніка Прускай зямлі)[6]; Stroynat (Старэйшая Аліўская хроніка)[7]; Treniata… Troniata (Хроніка Быхаўца)[8]; Тронята… Тройнята… з Тройнатом… Тройнят… Тронят (Хроніка літоўская і жамойцкая)[9][a].

Remove ads

Носьбіты

Заўвагі

  1. Таксама:
    • Трана (адзначалася германскае імя Trane[3]): Трановічы — літоўскі шляхецкі род[10]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads